Борджэ Міляд
Выгляд
Бордж-я Міляд (пэрс. برج میلاد — Borj-e Milâd, «Нараджэньне») — самы высокі будынак у Іране. Вежа разьмешчаная ў горадзе Тэгеран. Вышыня вежы ад аснаваньня да канца шпіля антэны — 435 мэтраў. «Галава» вежы ўяўляе сабой вялікую капсулу з 12 паверхамі, дах якой разьмяшчаецца на вышыні 315 мэтраў. Ніжэй разьмешчаны лесьвіцы і ліфты.