Перайсьці да зьместу

Бон (Францыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бон
франц. Beaune
Населены пункт
Герб
Краіна Францыя
Рэгіён Бургундыя-Франш-Камтэ
Дэпартамэнт Кот-д’Ор
Першыя згадкі XIII стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Beaune[d] Ален Сюжэно[d]
Геаграфія
Плошча
  • 31,3 км²[1]
Вышыня НУМ 193 ± 1 м[2], 407 ± 1 м[2] і 248 м[3]
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 47°01′ пн. ш. 4°50′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова француская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 21200[5]
Сайт beaune.fr (фр.)
Бон на мапе Францыі
Бон
Бон
Бон

Бон (па-француску: Beaune) — горад ў Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Кот-д’Ор у рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Бургундыя). Насельніцтва паселішча складае 21 838 чалавек, паводле дадзеных на 2013 год.

Горад узьнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагодзьдзі да н. э. Яны назвалі горад «Бэлена» (франц. Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Бэлёны (франц. Belonos).

Юліюс Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалёна, імя якога было сугучна назьве гораду. Пазьней жаўнеры раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, ня ўтрымаўся. У IV стагодзьдзі сьвяты Мартын прынёс сюды хрысьціянства. Разбураныя ўмацаваньні гораду, былі адноўлены «на месцы паганскай сьвятыні».

У V стагодзьдзі па замёрзлым Райне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасьці сучасную назву. Іхняя прынцэса Клятыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлёдвіга I з роду Мэравінгаў, які прыняў хрысьціянства. У VIII стагодзьдзі месца спазнала кароткачасовае нашэсьце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль ейнай сталіцай ня стаў горад Дыжон.

Зь Сярэднявечча тут захавалася гарадзкая сьцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XV—XVI стагодзьдзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасьля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй быў нададзена аблічча, уласьцівае будынкам эпохі бургундзкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсьці й шоўку з выявай сцэнаў з жыцьця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз разьмяшчаецца вінны музэй. Але галоўнай славутасьцю гораду зьяўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 1443—1457 гадох.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]