Барыс Бокша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бокша»)
Барыс Бокша
Барыс Бокша (2011 рок)
Дата нараджэньня 20 верасьня 1960(1960-09-20) (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр, графік
Жанры пэйзаж

Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасьня 1960, м. Шарашова, БССР) — беларускі графік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Шарашове Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У дванаццацігадовым узросьце пераехаў зь сям’ёй у Пружаны. Скончыўшы сярэднюю школу №2, паступіў у Гарадзенскі мэдінстытут, пасьля якога атрымаў накіраваньне ў Гомель.

З 1993 жыве ў Менску, узначальвае фірму «Беломнімэд»[1].

Першая пэрсанальная выстава адбылася ў 2006 року ў менскім Палацы мастацтваў. У 2008 прайшла першая выстава на радзіме, у музэі-сядзібе «Пружанскі палацык».

Выстаўляўся за мяжой: у Браціславе, Будапэшце[2], Бэрліне[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пружанскі палацык. Малюнак Барыса Бокшы.

Асноўным чынам адлюстроўвае на карцінах беларускі пэйзаж. Асаблівае месца займаюць малюнкі з выявамі славутасьцяў Пружаншчыны: палацыку, Ружанскага палацу, капліцы сьвятога Казімера, чахецкае сядзібы[4].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алена Зялевіч. (24 студзеня 2011) Віртуальная выстава Барыса Бокшы Культура. TUT.BYПраверана 20 верасьня 2012 г.
  2. ^ May.by 2010 — Майскія сустрэчы с Беларуссю Падзеі. Амбасада Рэспублікі Беларусь у Вугорскай рэспубліцы (5 траўня 2010). Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Графика из Беларуси в г.Берлине (рас.) Новости. Амбасада Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына (5 ліпеня 2010). Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Графіка Барыса Бокшы. Пружанскі палацык (2 лістапада 2007). Праверана 21 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]