Бока Хуніёрс Буэнас-Айрэс
| Бока Хуніёрс | ||||||
| Поўная назва | Club Atlético Boca Juniors | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 3 красавіка 1905 | |||||
| Горад | Буэнас-Айрэс, Аргентына | |||||
| Стадыён | Бамбанэра Умяшчальнасьць: 57 400 | |||||
| Прэзыдэнт | Хуан Раман Рыкельмэ[d][1] | |||||
| Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга | |||||
| · 2025 | 2 месца | |||||
| ||||||
bocajuniors.com.ar (гішп.) (анг.) | ||||||
«Бока Хуніёрс» (па-гішпанску: Club Atlético Boca Juniors) ― аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і зьяўляецца рэкардсмэнам па гэтым паказчыку, сярод іх — шэсьць Кубкаў Лібэртадорэс і тры Міжкантынэнтальныя кубкі. Клюб 31 раз станавіўся чэмпіёнам Аргентыны, што зьяўляецца другім паказчыкам у краіне пасьля «Рывэр Плэйт». Супрацьстаяньне з гэтым клюбам завецца Супэрклясыка, якое зьбірае шмат гледачоў ува ўсім сьвеце й зьяўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.
«Бока» заняла 12 радок у сьпісе найлепшых клюбаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі ФІФА. Таксама клюб уваходзіць у сьпіс 20 найлепшых клюбаў паводле вэрсіі IFFHS[2], і шэсьць разоў займаў першы радок у штомесяцовай вэрсіі гэтага сьпісу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]3 красавіка 1905 году пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клюб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпацьці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі[3]. Пасьля некалькіх гадзінаў дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаваньне праекту ў Пляса-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэньня клюбу[4][5][6]. Бальета, Сана і Скарпацьці бралі ўрокі футболу ў Патрыка «Пэдзі» Макарці[7][8], то бок ірляндзкага футбаліста і баксэра, які прыехаў у Аргентыну ў 1900 годзе і навучаў дзяцей імігрантаў футбольнай тэхніцы, будучы прызначаным сябрам спартовай рады супольнасьці ў Буэнас-Айрэсе[9]. У першыя дзесяцігодзьдзі каманда брала ўдзелы ў розных чэмпіянатах і толькі ў 1913 годзе «Бока» пасьля некалькіх няўдалых спробаў перайшла ў Прэм’ер дывізіён. Гэта стала магчымым, калі Аргентынская футбольная асацыяцыя пастанавіла павялічыць колькасьць удзельнікаў лігі з 6 да 15. «Бока Хуніёрс» заняла 5-ы радок у сваім першым сэзоне ў Прымэры, згуляўшы ў агульнай складанасьці 14 матчаў. У тым жа сэзоне быў праведзены першы афіцыйны матч паміж «Бокай» і «Рывэр Плэйтам», матчы паміж якімі сёньня вядомыя як Супэрклясыка. У той дэбютнай сустрэчы перамогу здабылі гульцы «Рывэру» зь лікам 2:1[10]. У наступным сэзоне каманда фінішавала на 3-м радку пры 13 камандах-удзельніцах, але ўжо чэмпіянат 1915 году скончыўся блага, бо гульцы былі толькі на 14-м месцы пры 25 клюбах.

У 1919 годзе футбольная асацыяцыя выключыла некалькі клюбаў, ануляваўшы трываўшы чэмпіянат, і арганізавала новае спаборніцтва толькі з 6 камандамі, сярод якіх была і «Бока Хуніёрс». Той розыгрыш аказаўся гістарычным для дружыны, бо тады «Бока» здабыла свой першы чэмпіёнскі тытул. Футбалісты сталічнай каманды перамаглі ўва ўсіх матчах, правёўшы 29 галоў і прапусьціўшы толькі 5. У той жа сэзон каманда ўзяла яшчэ два кубкі, а таксама выйграла міжнародны турнір, дзякуючы чаму гэты год уважаецца за самы пасьпяховы ў гісторыі клюбу. 1920-е дзесяцігодзьдзе таксама было адным з самых пасьпяховых у гісторыі каманды, бо клюб узяў яшчэ 9 тытулаў. У сэзоне 1924 годзе «Бока» нават стала чэмпіёнам, маючы на сваім рахунку 18 перамог у 19-і матчах. У 1925 годзе каманда ўпершыню накіравалася ў Эўропу, каб згуляць выставачныя матчы супраць зборных Гішпаніі, Нямеччыны і Францыі. Каманда правяла ў агульнай складанасьці 19 гульняў, здабыўшы перамогі ў 15 зь іх. Сярод пераможаных супернікаў былі мадрыдзкі «Рэал», «Сэльта» і «Дэпартыва». 28 чэрвеня 1926 году на сустрэчы, якая ладзілася ў сядзібе Аргентынскай футбольнай асацыяцыі, «Бока Хуніёрс» была абвешчана Чэмпіёнам гонару сэзону 1925 году, і кожны спартовец з каманды атрымаў памятны мэдаль.

Па зьяўленьні прафэсійнага футболу ў Аргентыне, «Бока» здабыла свой 7-ы чэмпіёнскі тытул у 1931 годзе, перамагшы свайго галоўнага суперніка, «Рывэр Плэйт», зь лікам 3:0 у апошнім матчы турніру. Наступная перамога ў лізе была зробленая ў 1934 годзе, не зважаючы на 7 паразаў і 62 прапушчаных мячоў цягам турніру. Пераможцамі лігі яны сталі і праз год. У 1940-я гады «Бока» ўзяла тры чэмпіянаты, як і ў папярэднім дзесяцігодзьдзі. Першы тытул быў здабыты ў 1940 годзе, у тым жа годзе, калі пачала эксплюатавацца Ля-Бамбанэра. Ключавым матчам быў матч супраць «Індэпэнд’ентэ», у якім «Бока» перамагла зь лікам 5:2. Тым ня менш, у 1949 годзе «Бока» была блізкая да вылету ў другі дывізіён, але здолела захаваць сваё месца ў Прымэры дзякуючы разгромнай перамозе над «Лянусам» у апошнім туры. У 1954 годзе «Бока» выйграла свой першы чэмпіянат пасьля дзевяці няўдалых гадоў. 9 сьнежня 1962 году каманда атрымала перамогу над «Рывэр Плэйтам» зь лікам 1:0 у легендарным матчы, кульмінацыяй якога было тое, што брамнік Антоніё Рома адбіў пэнальці за 6 хвілінаў да канца матчу. У наступным матчы «Бока» нарэшце выйграла свой першы тытул у дзесяцігодзьдзі, займеўшы разгромную перамогу (4:0) над «Эстудыянтэсам», стаўшы новым чэмпіёнам. Цягам 1960-х гадоў «Бока Хуніёрс» пяць разоў была чэмпіёнам краіны. Наступны тытул быў здабыты ў 1964 годзе, калі Антоніё Рома трымаў браму на замку цягам 742 хвілінаў і прапусьціў толькі адзін гол у 14 матчах.

У 1976 годзе ў клюб прыйшоў Хуан Карляс Лярэнса, які стаў адным з самых пасьпяховых трэнэраў у гісторыі каманды, выйграўшы пяць тытулаў цягам трох гадоў. У 1977 годзе ў Кубку Лібэртадорэс клюб дакрочыў да фіналу, дзе сустрэўся з бразыльскім «Крузэйру». Пасьля перамогі зь лікам 1:0 у Буэнас-Айрэсе і паразы ў Бэлу-Арызонці з такім жа лікам, неабходна было згуляць трэці матч, які ладзіўся на стадыёне Сэнтэнарыё ў Мантэвідэо, дзе «Бока» нарэшце ўпершыню ўзяла перамогу ў гэтым турніры пасьля драматычнай сэрыі пэнальці, дзе Уга Гацьці адбіў апошні ўдар бразыльскага гульца. У тым жа годзе, як найлепшая каманда Паўднёвай Амэрыкі, «Бока Хуніёрс» сустрэлася зь нямецкім клюбам «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху ў рамках Міжкантынэнтальнага кубка і перамагла. У 1978 годзе аргентынская каманда зноў сьвяткавала перамогу ў Кубку Лібэртадорэс, гэтым разам перамогчы калюмбійскі «Дэпартыва» з Калі.
У пачатку 1980-х гадоў клюб набыў Дыега Марадону, які прыйшоў у клуб поруч зь Мігелем Брындызі, Асвальда Эскудэрам і Марсэлё Траб’яні. Асабліва ў складзе вылучаліся Марадона і Брындызі[11]. У 1982 годзе «Бока» страціла маладога Марадону, які пераехаў у Эўропу, каб бараніць колеры «Барсэлёны», у тым ліку праз палітычныя праблемы ў Аргентыне. У 1984 годзе «Бока» была на мяжы фінансавага краху, ледзь не збанкрутаваўшы. У 1985 годзе Антоніё Алегрэ і Карляс Элер былі абраныя прэзыдэнтам і віцэ-прэзыдэнтам адпаведна. Удвох яны ўлагодзілі сытуацыю, урэгуляваўшы 153 пазоваў на пачатку свайго знаходжаньня на пасадах.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Аргентыны: 35
- 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
- 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
- 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А), 2015, 2017, 2018, 2020, 2022
- Уладальнікі Кубка Аргентыны: 3
- 1969, 2012, 2015
- Уладальнікі Кубка прафэсійнай лігі Аргентыны: 2
- 2020, 2022
- Уладальнікі Супэркубка Аргентыны: 1
- 2018
- Уладальнікі Кубка Лібэртадорэс: 6
- 1977, 1978, 2000, 2001, 2003, 2007
- Уладальнікі Міжкантынентальнага кубка: 3
- 1977, 2000, 2003
- Уладальнікі Паўднёваамэрыканскага кубка: 2
- 2004, 2005
- Уладальнікі Супэркубка Лібэртадорэс: 1
- 1989
- Уладальнікі Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 4
- 1990, 2005, 2006, 2008
- Уладальнікі Залатога кубка: 1
- 1993
- Удакладненьне: А — Апэртура, К — Кляўсура, М — Мэтрапалітана, Н — Насьяналь
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 17 верасьня 2025 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.bocajuniors.com.ar/el-club/Riquelme-presidencia-record
- ↑ Афіцыйны сайт IFFHS
- ↑ El Club: Historia at Boca Juniors official website. Bocajuniors.com.ar. Архіўная копія ад 29.01.2013 г.
- ↑ Historia de Boca Juniors. Informexeneize.com.ar. Архіўная копія ад 03.03.2016 г.
- ↑ BBC Sport article // BBC News, 05.10.2002 г.
- ↑ "La historia de una pasión inigualable" by Pedro Uzquiza. Clarín.
- ↑ The Sporting Dimension to the Relationship Between Ireland and Latin America" by John Kennedy. Irlandeses.org.
- ↑ The complete book of football, edited by Chris Hunt
- ↑ Paddy McCarthy at Society for Irish Latin America Studies. Irlandeses.org.
- ↑ «Superclásicos que hicieron historia». ESPN.
- ↑ Boca '81. El Gráfico.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (гішп.) (анг.)
- Гісторыя клюбу