Берасьнёўка (Хвойніцкі раён)
Берасьнёўка лац. Bieraśnioŭka | |
Дата заснаваньня: | перад 1897 годам |
Былая назва: | Буда Берасьнёўка |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Велікаборскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254812006 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°0′58″ пн. ш. 29°50′30″ у. д. / 52.01611° пн. ш. 29.84167° у. д.Каардынаты: 52°0′58″ пн. ш. 29°50′30″ у. д. / 52.01611° пн. ш. 29.84167° у. д. |
Берасьнёўка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Берасьнёўка |
Берасьнёўка[1] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна зь перапісам 1897 году, існавалі фальварак Берасьнёўка (Буда) паноў Аскеркаў з 9 жыхарамі і аднаймённая слабодка, у якой было 5 двароў, 34 жыхары[2]. На 1909 год у маёнтку Берасьнёўка Аўцюцевіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні налічвалася 7 двароў з 106 жыхарамі[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Берасьнёўка, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[4]
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Берасьнёўка ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
У 1920-я гады на землях былога маёнтку створаныя хутары. Усяго 8 гаспадарак з 54 жыхарамі. Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 году хутары належалі да Муціжарскага сельсавету Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Мазырскай акругі, з 10 лістапада 1927 году — у Хобненскім сельсавеце тых самых района і акругі. У 1927 годзе ў Берасьнёўцы — 12 двароў, 60 жыхароў. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году, — у Юравіцкім, з 8 ліпеня 1931 году — у Хвойніцкім раёне БССР[2]. З 20 лютага 1938 году вёска, як і ўвесь раён, апынулася ў Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Берасьнёўцы было 11 двароў з 39 жыхарамі. У чэрвені — ліпені 1943 году акупанты спалілі паселішча і загубілі 5 жыхароў[5].
З 8 студзеня 1954 году Берасьнёўка — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, Берасьнёўка з 60 жыхарамі належала да Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. У 1970 годзе — 50 жыхароў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.. С. 433
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 9
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 498
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.