Берастэчка
Выгляд
(Перанакіравана з «Берастэчка (горад)»)
| Берастэчка укр. Берестечко | |||||
| Населены пункт | |||||
Капліца Сьвятой Тэклі | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Валынская | ||||
| Раён | Гарохаўскі | ||||
| Першыя згадкі | 1445 | ||||
| Дата заснаваньня | 1445 | ||||
| Магдэбурскае права | 24 чэрвеня 1559 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1,98 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 200 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°21′26″ пн. ш. 25°06′43″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1630 чал. (2022)[1] | ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3379 | ||||
| Паштовы індэкс | 45765 | ||||
| КОАТУУ | 0720810300 | ||||
| Сайт | berestechko.miskrada.org.ua | ||||
| Берастэчка на мапе Ўкраіны Берастэчка | |||||
Берастэчка (па-ўкраінску: Берестечко) — места ў Гарохаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Стыры. Насельніцтва на 2022 год — 1630 чал. Знаходзіцца за 47 км ад Луцку, за 28 ад чыгуначнай станцыі Гарохаў.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле адной з вэрсіяў, паселішча атрымала сваю назву ў гонар беларускага места Берасьце, перасяленцы зь якога былі ягонымі заснавальнікамі. Аднак найбольш імаверным зьяўляецца зьвязак тапоніму зь берастам (адмена вяза).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1445: першы пісьмовы ўспамін пра сяло Берасткі Перамыльскай воласьці ў грамаце вялікага князя Казімера; у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- XV — пач. XVI стагодзьдзяў: валоданьне Багавіцінаў, пазьней перайшло да Пронскіх.
- 24 чэрвеня 1559: атрымала Магдэбурскае права.[2]
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло ў Каралеўства Польскае.
- 1585—1654: у Берастэчку дзейнічаў арыянскі збор, у сяр. XVII ст. места было галоўным цэнтрам арыянства на Валыні.
- 1629: у Берастэчку было 389 дымоў, у 1648 року іхная колькасьць скарацілася да 315.[2]
- 28 чэрвеня — 10 ліпеня 1651: каля Берастэчка войскі Рэчы Паспалітай разьбілі казацкія загоны Багдана Хмяльніцага і войска ягонага хаўрусьніка Ісьляма III Ґэрая; у гонар гэтае перамогі ў месьце збудавалі касьцёл.
- 1690: Томаш і Ян Карчэўскія фундавалі ў Берастэчку кляштар трынітарыяў.
- 1765: перайшло да Замойскіх, якія пачалі будаўніцтва замка.
- кан. XVIII ст.: у Берастэчку дзейнічала царква, працавалі аптэка, лесапільня, гарбарныя прадпрыемствы.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; валоданьне Плятэраў.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1629 — 2300 чал.[2]
- кан. XVIII ст. — 2853 чал.[2]
- 2-я пал. XIX ст. — 3726 чал.[3]
- 1968 — 2,9 тыс. чал.[4]
- 1991 — 2,1 тыс. чал.[5]
- 2001 — 1904 чал.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца Сьв. Тэклі (XVII ст.)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (XVII ст.)
- «Мураваны стоўп» на магіле А. Пронскага (XVI ст.)
- Царква Сьв. Тройцы (пач. ХХ ст.)
-
Касьцёл Найсьв. Тройцы
-
«Мураваны стоўп»
-
Царква Сьв. Тройцы
У літаратуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У «слаўным месьце Берастэчка» адбываюцца падзеі паэмы Янкі Купалы «Бандароўна».[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf
- ^ а б в г Валерый Грынявецкі. Берастэчка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 313
- ^ Beresteczko // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 103
- ^ Берестечко // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Берестечко // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Янка Купала. Бандароўна, 1913
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Берастэчка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў