Белыя ночы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Белая ноч у Энантэкіё (Фінляндыя)
Белая ноч у Выбаргу (Расея)

Бе́лыя но́чы — цыклічная астранамічная зьява, якая заключаецца ў тым, што ў пэўны час року натуральная асьветленасьць уночы не станае надта нізкай, то бок пасьля прыцемак надыходзіць узыход сонца. Паблізу палярных кругоў (са зьнешняга боку) гэтую зьяву можна назіраць у пэрыяд сонцаваротупаўночным паўшар’і — у чэрвені, у паўднёвым — у сьнежні).

У шыротах вышэй за палярны круг белыя ночы можна назіраць цягам аднаго-трох тыдняў да надыходу палярнага дню і па ягоным сканчэньні. Там, дзе палярнага дню няма, белыя ночы можна назіраць у пэрыяд сонцавароту. У гэтую пару сонечны дыск хоць і хаваецца за гарызонтам, але досыць недалёка (меней чым 12°). У выніку сонечнае сьвятло расьсейваецца ў верхнім слаях атмасфэры, выклікаючы белую ноч.

У Фінляндыі, Ісьляндыі, Антарктыдзе белыя ночы можна назіраць на ўсёй тэрыторыі. На большай частцы тэрыторыі можна ўбачыць белыя ночы ў Швэцыі, Нарвэгіі, Канадзе, Даніі (Грэнляндыя).

Таксама іх можна назіраць на поўначы Эстоніі, на Аркнэйскіх і Шэтляндзкіх астравах Шатляндыі (Вялікабрытанія), на Паўднёвых Аркнэйскіх астравах Антарктыкі, на Алясцы (за выняткам паўднёвых раёнаў, ЗША).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Белыя ночысховішча мультымэдыйных матэрыялаў