Белева (Віцебская вобласьць)
| Белева | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Аршанскі |
| Сельсавет | Вусьценскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°27′09″ пн. ш. 30°13′48″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 222 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 216 |
| Паштовы індэкс | 211008[1] |
| СААТА | 2236871008 |
| Нумарны знак | 2 |
| Белева на мапе Беларусі ± Белева | |
Бе́лева[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вусьценскага сельсавету з 2004 г.
Стаіць у адну вуліцу побач з бальшаком паміж Орша і Коханава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца ў 1630 як вёска і фальварак Белеў у складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. Да 1772 г. належала Чартарыйскім. У 1782 г. уласнасьць генэрал-маёра С. Р. Зорыча: 22 двары, 91 мужчынаў і 76 жанчын сялянаў[4].у 1799 г. валодалі С. Р. Зорыч і Сямён Герасімаў: 21 двары, 86 мужч. і 84 жанч. сялян[5]. Пасьля 1865 г. належала Ц. А. Сіпайлу-Рудніцкаму. У 1908 г. мела 26 двароў, 216 жыхароў, 175 дзес. зямлі. З 1963 г. цэнтар Першамайскага сельсавету і калгасу «1 Траўня». У 1998 г.-119 гаспадароў і 302 жыхароў. Былі праўленьне калгасу, машынны двор, клюб зь бібліятэкай, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, магазін, ясьлі-сад, камбінат бытавога абслугоўваньня, мясцовыя могілкі, 2 канюшні, 2 кароўнікі, аўчарня, грамадзкая лазьня, вялікі сад, брацкая магіла савецкіх воінаў з абэліскам[6]. 2 ліпеня 2013 г. у брацкую магілу перазахавалі рэшткі лётчыка Касрыэля Драйзына, які летам 1941 г. быў зьбіты ў небе паміж вёскамі Бранцава і Барань. У школе п. Вусьця захаваліся ўспаміны пра абставіны гібелі экіпажа самалёту. На поўнач ад вёскі на балоце да 90-х гг. вяліся распрацоўкі торфу для прамысловага вырабу брыкету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 222 чалавекі
- 1999 год — 312 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ↑ НГАБ у Менску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 731
- ↑ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў, ф. 1355, во. 1, спр. 717
- ↑ РДАСА, ф. 1355, воп. 1, спр. 715
- ↑ Памяць: Орша. Аршанскі раён. Кн. 2. Мн.: Беларуская энцыклапедыя. 2000. С. 494