Беларусь (1919, Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Белару́сь»
Тып грамадзка-палітычная
Выдавец Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны
Заснаваная 30 сакавіка 1919 (99 гадоў таму)
Зачыненая 18 траўня 1919 (99 гадоў таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Горадня

«Беларусь»газэта, орган Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.

Выдавалася на беларускай мове ў Гародне (30 сакавіка 1919 — 18 траўня 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]

Асьвятляла культурнае жыцьцё гораду, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» зьмяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, ва Ўкраіне і ў Летуве. Друкавала агляд міжнароднага жыцьця. Вяла рубрыку «Мясцовая кроніка».[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЭГБ, Т.1 с.486. Пяткевіч А. М., Т. 3. Мн., 1996
  2. ^ БЭ ў 18 т. Т. 3.