Беларускі 7-ы гусарскі полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі 7-ы гусарскі полк
Husar 7 belorus.jpg
Палкавы нагрудны знак
Гады існаваньня 18031918
Краіны Расейская імпэрыя
Уваходзіць у 7-я кав. дыв-я (19 АК, Варшаўскі ВА)
Тып Полк
Дысьлякацыя Уладзімер-Валынскі
Гісторыя беларускай арміі
Iziasłaŭ, Rahnieda, Volodymyr. Ізяслаў, Рагнеда, Володимир.jpg Войска Полацкага княства

Pahonia - Пагоня, Grand Duchy of Lithuania COA (1575).jpg Войска Вялікага Княства Літоўскага

Coat of Arms of the Polish-Lithuanian Commonwealth.svg Войска Рэчы Паспалітай

Войскі паўстанцаў 1794 году


Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg Армія Расейскай імпэрыі

Беларускі 7-ы гусарскі полк

Coat of arms of the January Uprising.svg Войскі паўстанцаў 1863 году

Pahonia BNR.jpg Узброеныя сілы БНР

Red Army Badge.svg Узброеныя сілы СССР

Партызаны Вялікай Айчыннай Вайны


Armed Forces of Belarus emblem.png Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

Беларускі 7-ы гусарскі імпэратара Аляксандра I полк — узброенае фармаваньне Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 18031918 гадах у складзе 7-й кавалерыйскай дывізіі (19 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).

Сфармаваны ў 1803 годзе генэрал-маёрам Паўлам Васільевічам Галенішчавым-Кутузавым у мястэчку Екацерынопаль і ў г. Зьвянігародку з двух эскадронаў Альвіёпальскага, двух эскадронаў Элізаветградзкага, двух эскадронаў Паўлаградзкага і двух эскадронаў Александрыйскага гусарскіх палкоў. Першапачатковая назва «Беларускі гусарскі полк».

  • З 1816 — гусарскі прынца Аранскага полк;
  • з 1864 — 7-ы гусарскі Беларускі полк;
  • з 1881 — 21-ы драгунскі Беларускі Яго Імпэратарскай Высокасьці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк;
  • з 1907 — 7-ы гусарскі Беларускі Яго Імпэратарскай Высокасьці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк
  • з 1908 — 7-ы гусарскі Беларускага імпэратара Аляксандра I полк
  • у 1918 ліквідаваны

Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў, Айчыннай вайне 1812 года, замежных паходах і інш.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 15.09.1813 г. — за дзеяньні пры Кацбаху палку падараваныя знакі на ківера з надпісам «За адрозненьне 14 жніўня 1813 году».
  • 3.05.1814 г. — полк узнагароджаны 22 срэбранымі трубамі з надпісам «Беларускаму гусарскаму за выдатную мужнасьць і адвагу ў незабыўную кампанію 1814 г.».
  • 22 георгіеўскія трубы за адрозьненьне ў турэцкую вайну 1829 г.
  • Георгіеўскі штандар за адрозьненьне ў турэцкую вайну 1877 і 1878 гг.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Федотов А. И. История белорусцев. Материалы по истории Белорусского гусарского полка, Т. 1-2, Варшава, 1903.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]