Перайсьці да зьместу

Беларускі добраахвотніцкі корпус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
лац. Biełaruski Dabraachvotnicki Korpus
Гады існаваньня 25 сьнежня 2022 — наш час
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне ГУВ МА Ўкраіны
Колькасьць ~ 70-100[1][2]
Дэвіз Шляхце гонар — рабам жах!
Войны Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну
Удзел у
Знакі ўзнагароды
Дзейны камандзір Радзівон «Гена» Батулін

Беларускі дабраахвотніцкі корпус (БДК) — корпус беларускіх добраахвотнікаў у складзе Галоўнага Ўпраўленьня Выведкі Ўкраіны, утварыўшыйся ў сьнежні 2022-га году пад расейскай вайны ва Ўкраіне.

Падразьдзяленьне ставіць сваёй галоўнай мэтай дэакупацыю Ўкраіны і Беларусі ад расейскіх захопнікаў[3].

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус быў утвораны 25-га сьнежня 2022-га году беларускімі ваярамі Ігарам «Янкі» Янкавым, Андрэям «Бесьсьмяротным» Трацэўскім і Радзівонам «Генай» Батуліным, камандзірам батальёна «Тэрор». Усе яны раней уваходзілі ў Полк Каліноўскага. Як выказаўся аб прычынах утварэньня Корпуса Ігар «Янкі»:

«Зараз толькі скажу, што прычынай стварэньня БДК перш за ўсё стала нязгода з тым, што беларускіх воінаў намагаюцца палітызаваць. Вайна зараз тут, ва Ўкраіне, мы бачым яе сваімі вачыма. Перамога ў гэтай вайне для Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса — гэта найгалоўнейшы прыярытэт»[4]

Арыгінальны тэкст  (рас.)
«Сейчас только скажу, что причиной создания БДК прежде всего стало несогласие с тем, что белорусских воинов пытаются политизировать. Война сейчас здесь, в Украине, мы видим ее своими глазами. Победа в этой войне для Белорусского Добровольческого Корпуса — это самый главный приоритет»

Аднымі з найпершых апэрацый падрозьдзел сталі рэйды на левы бераг Дняпра на маторных лодках разам з байцамі Расейскага Добраахвотніцкага Корпуса і батальёна «Братэрства» ў студзені 2023-га году[2]. У канцы траўня таго ж году байцы БДК правялі сумесны рэйд у Белгародзкую вобласьць разам з РДК, Легіёнам «Свабода Расеі» і Польскім Дабраахвотніцкім Корпусам[5].

Разам зь іншымі падрозьдзеламі Корпус быў задзеян ва ўтрыманьні «дарогі жыцьця» — эвакуацыйнага калідора на аўдзееўскім накірнку, пад час адступленьня ЎСУ. З пачатку наступа ЎС рФ на Харкаўшчыне ў траўні 2024-га вялі запеклыя баі за Ваўчанск, у тым ліку непасрэдна прымалі ўдзел у штурме агрэгатнага завода[6][7].

14-га сакавіка 2025-га году Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус атрымаў калектыўную ўзнагароду «Сталёвы крыж «За нашу і вашу свабоду»» на форуме «Адзіннасьць і падзяка» ў Кіеве[8].

На момант свайго стварэньня ў БДК увайшлі Група Спэцыянага Прызначэньня Янкі-Бесьсьмяротнага і батальён «Тэрор». Сучасная структура падрозьдзелу выглядае прыкладна так:

  • Атрад Спэцыяльнага Прызначэньня «Тэрор» (фармальна спыніў існаваньне ў лістападзе 2024-га году)
    • Група Цяжкага Ўзбраеньня «Тэрор» (разьлікі БПЛА і мінамётнае артылерыі)
    • Выведвальная група
  • Іншыя падрозьдзелы
  • Руслан «Русік Абломаў» Куруляк — загінуў 24 студзеня 2023-га году пад час рэйда на левы бераг Дняпра[9].
  • «Платва» — загінуў восеньню 2023-га[10].
  • «Б’ёрн» — загінуў 15 сакаваіка 2024-га году ў баях на Сумскім накірунку[11].
  • «Кракаў» — загінуў 15 сакаваіка 2024-га году ў баях на Сумскім накірунку[11].
  • «Кэйвман» — загінуў 15 сакаваіка 2024-га году ў баях на Сумскім накірунку[11].
  • «Сайдшоў» — загінуў 15 сакаваіка 2024-га году ў баях на Сумскім накірунку[11].
  • «Юрэк» — загінуў 15 сакаваіка 2024-га году ў баях на Сумскім накірунку[11].
  • «Газ» — загінуў 30-га кастрычніка 2024-га пад час баявой задачы на Купянскім накірунку[12].
  • Аляксей «Рыжы» Аўдзей — загінуў 16-га красавіка 2025-га пад час баявой задачы на Купянскім накірунку[13].

Рэакцыя ўладаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У сьнежні 2023 года ўлады Беларусі абвясьцілі БДК «экстрэмісцкім фарміраваньнем»[14].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях | Радыё Свабода
  2. 1 2 Боец Игорь Янки рассказал о последнем рейде БДК и состоянии здоровья раненого Родиона Батулина | Белсат
  3. Ва Украіне з'явілася новае фармаванне — "Беларускі Добраахвотніцкі Корпус" | Эўрарадыё
  4. Игорь «Янки» объяснил причину создания Белорусского Добровольческого Корпуса, Наша Ніва
  5. Здаецца, у Белгарадскай вобласці пабывалі беларускія добраахвотнікі | Эўрарадыё
  6. ВОВЧАНСЬК та АВДІЇВКА / БУДАНОВ / Операції з РДК / БІЛОРУСЬ після ЛУКАШЕНКА – Ігор "ЯНКІ" | ДИВИСЬ! | YouTube
  7. Бійці ГУР звільнили Вовчанський агрегатний завод | УНІАН
  8. Паведамленьне ў Тэлеграме
  9. Ва Украіне загінуў добраахвотнік Руслан Абломаў | Навіны Беларусі | euroradio.fm
  10. Паведамленьне ў Тэлеграме
  11. 1 2 3 4 5 Паведамленьне ў Тэлеграме
  12. Паведамленьне ў Тэлеграме
  13. На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей | nashaniva.com
  14. МВД признало Беларусский добровольческий корпус «экстремистским формированием» | Белсат