Перайсьці да зьместу

Беларускі саюз у Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларускі Зьвяз у РП»)

Беларускі саюз у Польшчы[1] (БСП, па-польску: Związek Białoruski w Rzeczypospolitej Polskiej) — аб’яднаньне беларускіх арганізацыяў у Польшчы. Сядзіба аб’яднаньня знаходзіцца ў Беластоку, вуліца Замэнгофа, 27[2].

Беларускі саюз у Польшчы зарэгістраваны 15 сакавіка 1993 году. Яго ўтварылі:

Восеньню 1993 года ў БСП уступіла Беларускае гістарычнае таварыства. Першым старшынёй саюза стаў юрыст Пётар Юшчук. Цяпер кіраўніком зьяўляецца Яўген Вапа.

Галоўнай задачай аб’яднаньня зьяўляецца злучэньне дзейнасьці беларускіх грамадаў у Польшчы.

20 красавіка 2020 году БСП разам з АБ-БА, Асацыяцыя беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства, Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа», Беларускае аб’яднаньне студэнтаў зьвярнуліся зь лістом у абарону перадачы «Беларускі тыдзень» на ПТБ-3. Яе спрабавалі закрыць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]