Беларуская фэдэрацыя гандболу
| Беларуская фэдэрацыя гандболу | |
| Абрэвіятура | БФГ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1992 (34 гады таму) |
| Тып | спартовае |
| Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
| Мэта | ладжаньне спаборніцтваў па гандболе |
| Штаб-кватэра | Першамайскі раён, вуліца Сурганава, дом 2[1] |
| Месцазнаходжаньне | Менск |
| Каардынаты | 53°55′03″ пн. ш. 27°36′17″ у. д.HGЯO |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
| Сяброўства | Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Генэральны сакратар | Андрэй Балецкі |
| Старшыня | Уладзімер Канаплёў |
| Намесьнікі | Юры Цярэшчанкаў, Андрэй Барбашынскі, Сяргей Рэпкін, Віталь Сурыновіч, Міхаіл Маеўскі, Натальля Карпіловіч |
| Галоўны трэнэр зборнай | Юры Шаўцоў |
| Старшыня спаборніцкай камісіі | Сяргей Кот |
| Асноўныя асобы | Ігар Папруга (галоўны трэнэр жаночай зборнай)[2] |
| Кіроўны орган | Выканаўчы камітэт |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 18 (2025 год)[3] |
| Сайт | handball.by |
Беларуская фэдэрацыя гандболу — спартовае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1992 годзе.
На 2025 год налічвала 33 гульнявыя судзьдзі, у тым ліку 5 жанчынаў[4], а таксама 19 інспэктараў, у тым ліку адну жанчыну[5]. На міжнародных пяршынствах ад Беларусі выступалі 4 зборныя: жаночая і мужчынская, дзяўчынаў і юнакоў да 19 гадоў[6].
Спаборніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2025 год Беларуская фэдэрацыя гандболу ладзіла:
- Супэрлігу Беларусі сярод жанчынаў і мужчынаў асобна ў 1-м і 2-м дывізіёнах у абодвух выпадках[7];
- Кубак Беларусі сярод жанчынаў і мужчынаў асобна зь фіналам чатырох у абодвух выпадках[8];
- Супэркубак Беларусі сярод жанчынаў і мужчынаў асобна[9].
У спаборніцтвах бралі ўдзел:
- 14 жаночых дружынаў — «БНТУ-БелАЗ», «БНТУ-БелАЗ-РГУАР», «БНТУ-БелАЗ-2», «Гомель», «Гомель-2», «Гараднічанка» (Горадня), «Гараднічанка-2», «Берасьце», «Берасьце-2», «Бярэзіна» (Бабруйск), «Віцяблянка», «Зорка», «Зорка-2» і «РГУАР-Зборная-2008»;
- 18 мужчынскіх дружынаў — «Мяшкоў Берасьце», «СКА Менск», «БДУФК-СКА-РГУАР», «СКА-Юні», «Кронан» (Горадня), «Кронан-2», «Бусел Кітаю», «Машэка» (Магілёў), «Машэка-2», «Гомель», «Гомель-2», «Менскі абласны гандбольны клюб», «РЦАР-МАГК», «Аматары», «СДЮШАР-Вікторыя», «МАЗ-Ворша», «СДЮШАР-Вікторыя» і «РГУАР-Зборная-2008».
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Канфэрэнцыя. Паўнамоцная пры ўдзеле 2/3 пасланьнікаў. Зацьвярджала Праграму разьвіцьця гандболу ды абірала Выканаўчы камітэт, Кантрольна-рэвізійную камісію і Апякунскую раду на 4 гады. Прымае рашэньне аб удзеле ў саюзах грамадзкіх аб’яднаньняў.
- Выканаўчы камітэт. Улучала старшыню, ягоных намесьнікаў, генэральнага сакратара, кіраўнікоў пастаянных камісіяў і кіраўнікоў абласных ды менскага гарадзкога аддзяленьняў БГФ. Зацьвярджаў каштарыс выдаткаў і гадавы плян працы. Вызначаў памер сяброўскіх унёскаў і ствараў гаспадарчыя ўстановы.
- Апарат. Яго кіраўнік прызначаўся старшынёй. Вёў пратакол паседжаньняў і выконваў даручэньні Выканаўчага камітэту. Складаў гадавы плян мерапрыемстваў і справаздачы ў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства юстыцыі Беларусі і Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
- Кантрольна-рэвізійная камісія. Засядала штогод. Улучала ўласнага старшыню, ягонага намесьніка і сакратара. Ладзіла праверкі гаспадарчай дзейнасьці і справаводзтва, стану банкаўскіх рахункаў і выкананьнем каштарысу.
- Апякунская рада. Складалася з дарадцаў старшыні[10].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1992 годзе заснавалі грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская фэдэрацыя гандболу», якое стварыла штогадовы Чэмпіянат Беларусі па гандболе сярод мужчынаў. У 1995 годзе мужчынская зборная Беларусі па гандболе ўпершыню выйшла ў фінал Чэмпіянату сьвету па гандболе, дзе заняла 5-е месца. У 1997 і 1999 гадох жаночая зборная Беларусі па гандболе выходзіла ў фінал Чэмпіянату сьвету па гандболе. У 2000 годзе юнацкая зборная Беларусі па гандболе заняла прызавое 2-е месца на Моладзевым чэмпіянаце Эўропы па гандболе, які праходзіў у Грэцыі. Капітан юнацкай зборнай Андрэй Курчаў атрымаў узнагароду найлепшага гульца, бамбардзіра і правага паўсярэдняга. Іван Броўка і Аляксей Жук атрымалі ўзнагароды найлепшых левага крайняга нападніка і брамніка адпаведна. Старэйшым трэнэрам быў Мікалай Жук[11].
У 2013 годзе 6-кратны пераможца Лігі чэмпіёнаў ЭГФ Сяргей Рутэнка быў прызнаны найлепшым левым паўсярэднім сьвету. У 2015 годзе моладзевая зборная Беларусі па гандболе заняла 6-е месца на чэмпіянаце сьвету, які праходзіў у Бразыліі. Трэнэрамі былі Алег Шарэйка, Сяргей Кастрама і Мікалай Зянько. У 2016 годзе брамнік Вячаслаў Салдаценка быў прызнаны найлепшым брамніка сьвету. У 2020 годзе Мікалай Вайлупаў стаў 2-м бамбардзірам Чэмпіянату Эўропы. У 2022 годзе Арцём Каралёк прызнаваўся найбольш каштоўным гульцом фіналу Лігі чэмпіёнаў Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі[11].
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юры Кулакоўскі (2001—2006)
- Уладзімер Канаплёў (ад 2006 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Выканкам ГА «БФГ» (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Офіс БФГ (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Судзьдзі (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Інспэктары (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Дзяўчыны (Зборныя) (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Супэрліга Беларусі. Сэзон 2024/2025 (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Кубак Беларусі. Сэзон 2024/2025 (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Супэркубак Беларусі (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- ↑ Статут ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу» 2023 г. (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», люты 2024 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
- 1 2 Гісторыя беларускага гандболу (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Навіны (рас.) // ГА «Беларуская фэдэрацыя гандболу», 2025 г. Праверана 28 траўня 2025 г.
| Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |