Беларуская маладзёжная (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская маладзёжная
Тып газэта
Краіна
Заснаваная 1994
Закрытая 2002

Беларуская маладзёжная (1994—2002) — беларуская газэта, дадатак да аднайменнай радыёстанцыі.

Зарэгістраваная ў сакавіку 1994 году. У ёй друкаваліся расшыфроўкі радыйных гутарак, анонсы этэраў і ўсё, што не зьмяшчалася ў радыёфармат. Калі радыёстанцыю зачынілі, газэта засталася[1].

Галоўны рэдактар — Тацьцяна Мельнічук.

Традыцыйны фармат — 8 старонак А3.

Газэта асьвятляла нараджэньне й разьвіцьцё палітычнай апазыцыі сярэдзіны-канца 1990-х, дзейнасьць незарэгістраваных моладзевых аб’яднаньняў з усіх бакоў палітычнага спэктру, сачыла за разьвіцьцём й актуальным станам альтэрнатыўнай моладзевай культуры Беларусі.

З 1995 па 1998 рэдакцыя газэты праводзіла ў Менску вулічны рок-фэст «Купальле з Беларускай маладзёжнай».

Апошні нумар выйшаў у чэрвені 2002 году. У кастрычніку 2003 году пасьведчаньне аб рэгістрацыі было скасаванае міністэрствам інфармацыі РБ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]