Перайсьці да зьместу

Беларуская драматычная студыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская драматычная студыя ў Маскве існавала ў 1921—1926 гадах, з 1924 году на правах ВНУ. Адкрылася, як оперна-драматычная студыя пры Беларускім драматычным тэатры, 1 кастрычніка 1921 году. Беларускі драматычны тэатар адкрыты 1 жніўня 1921 году ў памяшканьні былога кінатэатра «Уран». Беларускі драматычны тэатар 25 кастрычніка тэатар расфармаваны, але студыя фармальна існавала пры БДТ, з 1923 году прызнана як творча самастойная. Мела на мэце падрыхтоўку беларускіх нацыянальных акторскіх кадраў. У 1921 годзе створаны габрэйская сэкцыя, кіраўнік — Міхаіл Рафальскі. Вядучыя пэдагогі – рэжысэры й пэдагогі МХАТ-2, у памяшканьні якога і займаліся (таксама ў былых кінатэатрах «Уран» і «Арс»). Напачатку студыю ўзначальваў Б. Афонін, пэдагогі А. Бондараў і М. Усьпенская. З 1923 году мастацкі кіраўнік Валянцін Смышляеў (з 1922 году вёў практычныя заняткі па майстэрству актора), рэжысэры А. Гейрат, В. Громаў і І. Ноўскі, пэдагогі С. Гіяцынтава і В. Лабанава (сцэнічная мова), Л. Аляксеева (пасьлядоўніца Айсэдоры Дункан, сцэнічны рух і рытміка), І. Хольд (дачка рэжысэра Ўсевалада Меерхольда, біямэханіка) і інш. Дырэктар студыі з 1923 году А. Ляжневіч. Студыйцы былі падзелены на групы: старэйшую (кіраваў Смышляеў), сярэднюю (Афонін), малодшую (Громаў). У апошнія гады быў арганізаваны рэжысэрскі кляса. У 1926 годзе на базе студыі быў створаны БДТ-2.