Беларусам замежжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
скульптура
Беларусам замежжа
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′27″ пн. ш. 27°33′20″ у. д. / 53.9075° пн. ш. 27.55556° у. д. / 53.9075; 27.55556Каардынаты: 53°54′27″ пн. ш. 27°33′20″ у. д. / 53.9075° пн. ш. 27.55556° у. д. / 53.9075; 27.55556
Аўтар праекту Армэн Сардараў
Будаўнік Аляксандар Фінскі
Дата заснаваньня 2017
Беларусам замежжа на мапе Беларусі
Беларусам замежжа
Беларусам замежжа
Беларусам замежжа

По́мнік «Белару́сам заме́жжа» — скульптурная кампазыцыя ў гістарычным раёне Траецкае прадмесьце (Менск) за аўтарствам архітэктара Армэна Сардарава і скульптара Аляксандра Фінскага.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятны знак уяўляе сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцьця, вечнасьць[1]. Суаднесены з карагодам — сымбалем еднасьці і супольнай справы. Ён закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне. Бронзавая скульптура дыямэтрам каля 3 м усталяваная на гранітным валуне[2]. Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнамэнтам. Ручнік здаўна лічыўся сымбалем шляху, агульнай дарогі[3].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адкрыцьцё 8 верасьня 2017 року было прымеркаванае да 950-рочча Менску. Памятны знак прысьвечаны ўсім беларусам, якія пражываюць па ўсім сьвеце[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памятный знак „Беларусам замежжа“ Памятники и скульптуры. Минск старый и новый (14 красавіка 2018). Праверана 14 лістапада 2021 г.
  2. ^ У Траецкім прадмесьці паставілі скульптуру „Беларусам замежжа“. Радыё „Свабода“ (8 верасьня 2017). Праверана 14 лістапада 2021 г.
  3. ^ Весялуха, Марына (9 верасьня 2017) Памятны знак „Беларусам замежжа“ ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці Культура. ЗвяздаПраверана 14 лістапада 2021 г.
  4. ^ Смотрите, какую скульптуру монтируют в Троицком предместье (рас.) CityDog. Францішак-група (24 жніўня 2017). Праверана 14 лістапада 2021 г.

Шаблён:Траецкае прадмесьце