Белаградчык (крэпасьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
крэпасьць
Белаградчык
баўг. Белоградчишска крепост
Краіна Баўгарыя
Месцазнаходжаньне Белаградчык
Каардынаты 43°37′24″ пн. ш. 22°40′38″ у. д. / 43.62333° пн. ш. 22.67722° у. д. / 43.62333; 22.67722Каардынаты: 43°37′24″ пн. ш. 22°40′38″ у. д. / 43.62333° пн. ш. 22.67722° у. д. / 43.62333; 22.67722
Стан Гістарычны музэй
Белаградчык на мапе Баўгарыі
Белаградчык
Белаградчык
Белаградчык
Белаградчык на Вікісховішчы

Крэпасьць Белаградчык (па-баўгарску: Белоградчишска крепост), таксама вядомая як Калета (па-баўгарску: kaleto, ад па-турэцку: kale — «крэпасьць») — старажытная фартэцыя, разьмешчаная на паўночным схіле Балканскіх гор у Баўгарыі на паўночным захадзе ад гораду Белаградчыку. Галоўная культурная і гістарычная каштоўнасьць Белаградчыку разам са скаламамі[1]. Зьяўляецца адной з тых крэпасьцяў Баўгарыі, якія добра захаваліся да нашых дзён. Помнік культуры Баўгарыі.

Таўшчыня муроў крэпасьці складае 2 м каля асновы, вышыня — 12 м. Тры асобна ўмацаваныя часткі злучаны адна з другой пасрэдзтвам брам. Плошча крэпасьці — 10 210 м². Пазьней крэпасьць была рэканструявана і цяпер належыць кіраўніцтву гістарычнага музэю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэпасьць была закладзена і пабудавана яшчэ ў часы Рымскай імпэрыі. Скалы, якія там знаходзіліся, былі добрай натуральнай абаронай, таму муры былі пабудаваны ў асноўным на паўночным захаде і паўднёвым усходзе. Вышыня крэпасьці дасягала ў асобных месцах 70 м. Сама крэпасьць была толькі назіральным пунктам, а не абарончым збудаваньнем. У XIV стагодзьдзі цар Іван Срацімір пашырыў крэпасьць, дабудаваўшы некалькі вежаў і муроў перад масівамі скал. Падчас яго праўленьня Белаградчык стала важнейшай цытадэльлю Баўгарыі, саступаючы па памерам і значнасьці толькі крэпасьці Баба Віда ў горадзе Відзіне, баўгарскай сталіцы тых часоў.

У 1396 годзе туркі захапілі крэпасьць і ня толькі адбудавалі яе нанава, але і ўзмацнілі гарнізон для падаўленьня паўстаньняў. У пачатку XIX стагодзьдзя крэпасьць зноў перабудавалі, дадаўшы некалькі турэцкіх і эўрапейскіх архітэктурных элемэнтаў і запрасіўшы для рэканструкцыі францускіх і італьянскіх іжынэраў. У 1850 годзе крэпасьць адыграла значную ролю ў падаўленьні антытурэцкага паўстаньня ў Баўгарыі, а апошні раз выкарыстоўвалася ў 1885 годзе падчас сэрбска-балгарскай вайны. Сёньня Белаградчык зьяўляецца музэем-крэпасьцю.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белаградчык (крэпасьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў