Перайсьці да зьместу

Баія Салвадор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баія
Поўная назва Esporte Clube Bahia
Заснаваны 1 студзеня 1931
Горад Салвадор, Бразылія
Стадыён Фонтэ-Нова
Умяшчальнасьць: 50 025
Прэзыдэнт Гільермэ Бэлінтані[d]
КіраўнікAbu Dhabi United Group[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2025 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
esporteclubebahia.com.br (парт.)

«Баі́я» (па-партугальску: Esporte Clube Bahia) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Салвадор. Каманда мае мянушку «Стальная дружына». У сьнежні 2022 года было абвешчана, што «Сіці Футбол Груп», то бок даччыная кампанія «Абу-Дабі Юнайтэд Груп», набыла кантрольны пакет акцыяў «Баіі» пасьля таго, як паглынаньне было ўхваленае на галасаваньні паміж сябрамі клюбу[3][4]. Набыцьцё было завершанае ў траўні 2023 году, калі афіцыйна было набыта 90% акцыяў клюбу[5][6][7]. Хатняя форма клюбу складаецца зь белых кашуляў зь сінімі шортамі і чырвонымі шкарпэткамі. Галоўным супернікам каманды зважаецца «Віторыя», а іхняе супрацьстаяньне вядомае як «Ба-Ві».

Спартовы клюб Баіі быў заснаваны ў новы год 1931 году, калі гульцы двух асобных клюбаў пастанавілі аб’яднацца. Даволі хутка «Баія» стаў адным з самых папулярных клюбаў на паўночным усходзе Бразыліі. У першы год існаваньня «Баія» здабыла перамогу турніру Інісію і чэмпіянат штату Баія.

Каманда «Баіі» ў 1959 годзе.

Паміж 1959 і 1963 гадамі, а таксама ў 1968 годзе клюб быў прадстаўніком штату ў Кубку Бразыліі, які быў папярэднікам чэмпіянату Бразыліі. У 1959 годзе каманда была наймацнейшай у гэтым турніры, а ў 1961 і 1963 гадах футбалісты дружыны былі другімі. 1980-я гады былі найлепшымі ў гісторыі «Баіі». Каманда ў другі раз стала нацыянальным чэмпіёнам у 1988 годзе. Чэмпіёнства дало «Баіі» права згуляць у Кубку Лібэртадорэс у трэці раз. У 1990 годзе каманда спынілася на чацьвертым радку айчыннага першынства. У 1997 годзе «Баія» ўпершыню ў сваёй гісторыі вылецела ў Сэрыю Б пасьля нічыі 0:0 супраць «Жувэнтудзі» на ўласным стадыёне. У 1999 годзе каманда была блізкая да таго, каб зноў вярнуцца ў Сэрыю А. «Баія» згуляла вельмі добры сэзон, але заняла толькі 3-е месца, чаго было недастаткова дзеля павышэньня. У 2000 годзе праз скандалы з хабарніцтвам, павязаных з такімі клюбамі, як то «Сан-Паўлу» і «Інтэрнасьёнал», каманда вярнулася ў найвышэйшы дывізіён. Разам з «Баіяй» у галоўны дывізіён вярнуўся «Флумінэнсі».

У 2002 годзе банк, які спансаваў каманду, збанкрутаваў, і «Баія» пачала спускацца ўніз у бразыльскай футбольнай пірамідзе. Пасьля перамогі ў Кубку Паўночнага Ўсходу ў 2001 і 2002 гадах «Баія» дрэнна выступіла ў 2003 годзе і ў другі раз у гісторыі клюбу страціла месца ў Сэрыі А. У 2004 годзе каманда была блізкая да таго, каб зноў прабіцца ў Сэрыю A, заняўшы толькі 4-ы радок. Паводле вынікаў сэзону 2005 году клюб нават вылецеў у Сэрыю С.

1959, 1988
1931, 1933, 1934, 1936, 1938 (I), 1940, 1944, 1945, 1947, 1948,
1949, 1950, 1952, 1954, 1956, 1958, 1959, 1960, 1961, 1962,
1967, 1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1976, 1977, 1978, 1979,
1981, 1982, 1983, 1984, 1986, 1987, 1988, 1991, 1993, 1994,
1998, 1999, 2001, 2012, 2014, 2015, 2018, 2019, 2020, 2023,
2025, 2026
Актуальны на 23 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Раналду Edit this on Wikidata 1996
2 Сьцяг Бразыліі Аб Жылбэрту Edit this on Wikidata 1993
3 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Шавіер Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Бразыліі Аб Кану Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Бразыліі ПА Рэзэндэ Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Бразыліі ПА Жэан Лукас Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Бразыліі Нап Адэмір Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг Бразыліі ПА Каю Алешандрэ Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Бразыліі ПА Эвэртан Рыбэйру Edit this on Wikidata (капітан) 1989
11 Сьцяг Бразыліі ПА Радрыгу Нэстар Edit this on Wikidata 2000
12 Сьцяг Бразыліі Нап Віліян Жузэ Edit this on Wikidata 1991
14 Сьцяг Бразыліі ПА Эрык Канраду Edit this on Wikidata 1997
15 Сьцяг Уругваю Нап Мішэль Арауха Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Бразыліі Нап Эрык Пулга Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Аргентыны Аб Сант’яга Мінга Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Аргентыны Нап Матэо Санабрыя Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Бразыліі Аб Ягу Амарал Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Уругваю ПА Нікаляс Асэвэда Edit this on Wikidata 1999
27 Сьцяг Бразыліі Нап Эвэралду Стум Edit this on Wikidata (ар. Флумінэнсі) 1991
31 Сьцяг Аргентыны Аб Раман Гомэс Edit this on Wikidata 2004
33 Сьцяг Бразыліі Аб Давід Дуартэ Edit this on Wikidata 1995
34 Сьцяг Бразыліі Бр Жуан Паўлу Edit this on Wikidata (ар. Сантус) 1995
43 Сьцяг Бразыліі Аб Луіс Густаву Edit this on Wikidata 2006
46 Сьцяг Бразыліі Аб Лусіяну Жуба Edit this on Wikidata 1999
52 Сьцяг Бразыліі Нап Руан Паблу Edit this on Wikidata 2008
66 Сьцяг Бразыліі Аб Жузэ Гільермэ Edit this on Wikidata 2005
68 Сьцяг Бразыліі ПА Жота 2004
89 Сьцяг Бразыліі Нап Дэл Edit this on Wikidata 2008
99 Сьцяг Уругваю Нап Крыстыян Алівэра Edit this on Wikidata (ар. Грэмію) 2002
Сьцяг Бразыліі ПА Мікеяс 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]