Перайсьці да зьместу

Баявік (кіно)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баявік (фільм)»)

Баяві́к — жанр кінэматографу, у якім асноўная ўвага надаецца гвалту: перастрэлкам, бойкам, пагоням і т. п. Большасьць баевікоў апраўдааюць сілу, бо «дабро павінна быць з кулакамі». Баевікі часта маюць высокі бюджэт, багаты на каскадэрскія трукі і спэцэфекты. Лічыцца, што папулярызацыя т. з. «эстэтыкі гвалту» шмат у чым абавязана такім стужкам. Фільмы гэтага жанру часьцяком ня маюць складанага сюжэта, галоўны герой звычайна сутыкаецца са злом у самай відавочнай яго праяве: тэрарызм, забойства, карупцыя, несправядлівасьць (з пункту гледжаньня галоўнага героя). Не знаходзячы іншага выхаду, галоўны герой вырашае зьвярнуцца да гвалту. У выніку зьнішчэньню часьцяком падвяргаюцца дзясяткі, а часам і сотні адмоўных вобразаў. Часьцей за ўсё баевікі сканчаюцца перамогаю галоўнага вобразу. Большасьць баевікоў не рэкамендавана да прагляду падлеткам да 16 гадоў.

Вядомыя акторы баявікоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сільвестэр Сталонэ.