Баявая ўправа ўкраінскіх сечавых стральцоў
Выгляд
Баявая ўправа ўкраінскіх сечавых стральцоў (па-ўкраінску: Бойова управа українських січових стрільців) — камітэт для стварэньня і папаўненьня легіёну УСС.
Заснаваная ў Львове 4 жніўня 1914 году з дэлегатаў ГУР, Сечавога Саюзу ды таварыства «Сокіл»; дзейнічала да 1918 году. Кіраўнік Кірыла Трыльоўські (з 1917 году — Сьцяпан Смаль-Стоцкі, намесьнікам Сьцяпан Шухевіч. Ад пачатку верасьня 1914-га да 1918-га дзейнічала ў Вене. Апрацавала статут пра парадак набору да легіёну. Забясьпечвала папаўненьня стральцамі й афіцэрамі, выдавала брашуры і ўлёткі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Монолатій. І. С. Українські легіонери. Формування та бойовий шлях Українських Січових Стрільців, 1914—1918 рр. с. 35—36 (2008)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |