Башкорд
Башкорд лац. Baškord | |
| Дата сьмерці | пасьля 1160 |
|---|---|
| Пасада | хан куманаў |
| Жонка | княгіня Гарадзенская |
Башкорд (Башкурд, Башкард) — куманскі хан, верагодна з клану Кай-оба.
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пра паходжаньне Башкорда зьвестак няма. Хутчэй за ўсё, ён належаў да дняпроўскіх куманаў з роду Кай-оба, бо дзейнічаў пераважна на правым беразе Дняпра[1].
Паводле адной з гіпотэз, назва паходзіць ад цюрцкіх словаў баш («галава») і qurt («воўк»), гэта значыць літаральна — «праваднік ваўкоў»; паводле іншай — баш — «галава», а кар і кур — «рада роўных асоб, якія сядзяць у коле». Упершыню ён згадваецца ў 1151 годзе, калі, паводле летапісаў, ажаніўся з дачкой (імя невядомае) Усеваладака, князя Гарадзенскага, і Агаф’і (дачкі Ўладзіміра Манамаха), якая ўцякла да куманаў і стала жонкай Башкорда. Аднак гэты факт пагоршыў адносіны куманаскага хана з сваякамі жонкі, асабліва зь яе першым мужам — Уладзімірам Давыдавічам з дынастыі Вольгавічаў-Рурыкавічаў.
Згадваецца ў летапісе пад 1159 годам, калі ён дапамог выгнанаму князю Івану Расьціславічу Берладніку зьдзейсьніць паход на Галіцкую Нізіну. Спроба атрымаць даніну ад князя з захопленай Русі была няўдалай.
У 1159 годзе ён дапамог руськім войскам Давыдавічаў у спробе захапіць горад Вшчыж, але беспасьпяхова. У 1160 годзе Башкорд з 20 тысячамі воінаў адправіўся на дапамогу князю Ізяславу Давыдавічу, які спрабаваў захапіць Кіеў, але гэты ваенны паход быў няўдалым, бо пад Белгарадам берандзей здрадзіў Ізяславу Давыдавічу й перайшоў на бок Мсьціслава ІІ. Яго далейшы лёс невядомы.
Пад 1184 годам згадваецца адзін з паланёных пасьля бітвы на рацэ Арэлі палавецкіх ханаў з падобным імем Башкарт, але, ці быў гэта Башкорд, дакладна невядома[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Котляр М. Ф. Ізяслав Давидович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2005. — Т. 3 : Е — Й. — С. 430. — ISBN 966-00-0610-1.
- ^ https://statehistory.ru/books/Vasiliy-Tatishchev_Istoriya-Rossiyskaya--CHasti-2-4/32