Батан-Руж
| Батан-Руж | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Луізыяна | ||||
| Дата заснаваньня | 1719 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Baton Rouge, Louisiana[d] | Шэран Ўэстан Брум[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 204,89 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 17 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 30°27′ пн. ш. 91°08′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 225 | ||||
| Паштовы індэкс | 70801, 70802, 70803, 70804, 70805, 70806, 70807, 70808, 70809, 70810, 70811, 70812, 70813, 70814, 70815, 70816, 70817, 70818, 70819, 70820, 70821, 70822, 70823, 70825, 70826, 70827, 70831, 70833, 70835, 70836, 70837, 70873, 70874, 70879, 70884, 70891, 70892, 70893, 70894, 70895, 70896 і 70898 | ||||
| Сайт | www.brgov.com | ||||
| Батан-Руж на мапе ЗША ± Батан-Руж | |||||
Ба́тан-Руж (па-ангельску: Baton Rouge) — сталіца штату Луізыяна, ЗША. Паводле перапісу 2020 году насельніцтва места складала 227 470 чалавек, што робіць яго другім паводле колькасьці насельніцтва горадам Луізыяны[4]. У аглямэрацыі Батан-Руж жыве блізу 870 тысяч жыхароў[5]. Гэта буйны індустрыяльны, нафтахімічны, мэдычны, дасьледчы, кінавытворчы і тэхналягічны цэнтар Поўдня ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На момант, калі гішпанцы пачалі свае першыя экспэдыцыі ўглыб кантынэнту з узьбярэжжа Мэксыканскай затокі ў пачатку XVI стагодзьдзя, паводле некаторых зьвестак, многія палітычныя цэнтры місысыпцаў ужо былі ў заняпадзе альбо закінутыя. На той час рэгіён, відаць, быў заселены сярэднімі паводле памеру тубыльнымі супольнасьцямі, аўтаномнымі вёскамі і племяннымі групамі[6]. Іншыя доказы сьведчаць, што гэтыя місысыпскія паселішчы квітнелі на момант першага кантакту з гішпанцамі.

Францускі дасьледнік П’ер Лё Муан д’Ібэрвіль ачоліў дасьледчую экспэдыцыю ўверх па рацэ Місысыпі ў 1698 годзе. Дасьледнікі ўбачылі чырвоны слуп, які пазначаў мяжу паміж паляўнічымі ўгодзьдзямі розных плямёнаў. Француская назва Батан-Руж дакладна перакладаецца як «чырвоны слуп», што было перакладам тубыльнага тэрміну з скажэньнем[7]. Эўрапейскае ж засяленьне Батан-Руж пачалося ў 1721 годзе, калі францускія каляністы заклалі тут вайсковы і гандлёвы пост. З 1763 да 1783 году Батан-Руж уваходзіў у склад брытанскай паўночнаамэрыканскай калёніі Ўэст-Флорыда, але ў верасьні 1779 году быў захоплены гішпанскімі войскамі. У першай палове XIX стагодзьдзя места стабільна павялічвалася дзякуючы параходнаму гандлю і транспарту. Набыцьцё Луізыяны ЗША ў 1803 годзе стала каталізатарам росту ангельска-амэрыканскага засяленьня, асабліва на поўначы штату. У 1846 годзе ягоны заканадаўчы орган прызначыў Батан-Руж новай сталіцай Луізыяны, замяніўшы ў гэтай якасьці Новы Арлеан.
Да пачатку грамадзянскай вайны ў ЗША насельніцтва места сягала амаль 5,5 тысячаў чалавек. Вайна амаль спыніла эканамічны рост, за выключэньнем тых галінаў, якія забясьпечвалі патрэбы арміі Поўначы, якая захапіла горад увесну 1862 году і трымала места да канца вайны. Канфэдэрацыйныя сілы сканцэнтравалі ў іншых местах штату[8]. Улетку 1862 году блізу 2,6 тысячаў жаўнераў з КША марна спрабавалі вярнуць Батан-Руж пад уладу Поўдня. Па той вайне сталіца Луізыяны часова пераехала ў Новы Арлеан, але ў 1882 годзе горад зноў стаў галоўным местам штату. У 1950–я і 1960-я гады у Батон-Руж адбыўся бум нафтахімічнай індустрыі, што стымулявала пашырэньне гораду па-за межы ягонага першапачатковага цэнтру. Будаўнічы бум распачаўся ў горадзе ў 1990-х і трываў 2000-я гады, у выніку чаго Батан-Руж ператварыўся на адзін з найхутчый растучых гарадоў Поўдня ЗША у сфэры тэхналёгіяў[9]. Пасьля магутных разбурэньняў у Новым Арлеане і рэгіёну ўзьбярэжжа ў час урагану Катрына 29 жніўня 2005 году ў горад накіраваліся да 200 тысячаў перасяленцаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.brla.gov/588/Mayor-President
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ 2019 Demographic and Housing Census for East Baton Rouge Parish, Louisiana. United States Census Bureau.
- ↑ 2020 Population and Housing State Data. United States Census Bureau.
- ↑ Moundbuilders, North Georgia’s early inhabitants. Golden Ink (1994—2006). Архіўная копія ад 05.2008 г.
- ↑ Meyers, Rose (1976). «A History of Baton Rouge 1699–1812». — С. 4.
- ↑ Gerstäcker’s Louisiana: Fiction and Travel Sketches from Antebellum Times Through Reconstruction. — Louisiana State University Press, 2006. — ISBN 978-0-8071-3146-6
- ↑ As companies along Airline migrate south, what does it mean for those left behind? // Baton Rouge Business Report. — 02.2015.