Барыс Патон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Барыс Патон
Борис Євгенович Патон
Борис Е.Патон.jpg
Нарадзіўся 27 лістапада 1918(1918-11-27)[1] (100 гадоў)
Кіеў, Украінская Дзяржава
Навуковая сфэра зварка
Месца працы Інстытут электразваркі імя Яўгена Патона НАН Украіны
Альма-матэр Кіеўскі політэхнічны інстытут
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Узнагароды і прэміі
Герой Украіны
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Залаты мэдаль імя Вярнадзкага НАН Украіны
Ордэн Свабоды
Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІV ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн «За заслугі» I ступені
Ганаровая адзнака прэзыдэнта Ўкраіны
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Сяброўства народаў — 1988
Дзяржаўная прэмія СССР — 1950
Ленінская прэмія
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Ўкраіны
Дзяржаўная прэмія Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі

Бары́с Яўге́навіч Пато́н (нар. 27 лістапада 1918 году, Кіеў, Украінская Дзяржава) — украінскі навуковец у галіне зварвальных працэсаў, мэталюргіі і тэхналёгіі мэталаў, доктар тэхнічных навук (1952); прэзыдэнт НАН Украіны (з 1962), першы ўзнагароджаны званьнем Герой Украіны; дырэктар Інстытуту электразваркі імя Яўгена Патона НАН Украіны (з 1953); генэральны дырэктар Міжгаліновага навукова-тэхнічнага комплексу «Інстытут электразваркі імя Я. О. Патона» (з 1986); прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (з 1993); сябра Рады па пытаньнях навукі і навукова-тэхнічнай палітыкі пры прэзыдэнце Ўкраіны (з 1996); старшыня Камітэту па Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі (з 1996); сябра Дзяржаўнай камісіі па пытаньнях рэфармаваньня, разьвіцьця Ўзброеных сіл Украіны, іншых вайсковых фармаваньняў, узбраеньня і вайсковай тэхнікі (з 2003); першы намесьнік старшыні Нацыянальнай рады па сталым разьвіцьці Ўкраіны (з траўня 2003).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 27 лістапада 1918 року ў месьце Кіеў у сям’ї вядомага навукоўца Яўгена Оскаравіча (1870—1953) ды Натальлі Віктараўны Патонаў (1885—1971).

У 1941 року скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-электрык; абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Аналіз работы зварачных галовак і сродкаў іх сілкаваньня пры зварваньні пад флюсам» (1945); доктарская дысэртацыя — «Дасьледаваньне ўмоваў трывалага гарэньня зварачнай дугі і ейнае рэгуляваньне» (1952).

У 1941—1942 роках — інжынэр электратэхнічнай лябараторыі, завод «Красное Сормово», места Горкі. 1942—1945 — малодшы навуковы супрацоўнік, 1945 — старэйшы навуковы супрацоўнік, 1945—1950 — загадчык аддзелу, 1950—1953 — намесьнік дырэктара па навуковай працы, з 1953 — дырэктар Інстытуту электразварваніня ім. Я. О. Патона Акадэміі навук Украінскай ССР. 1986—1994 — старшыня Міжведамаснай навуковай рады па праблемах навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага прагназаваньня пры Прэзыдыюме АНУ і Дзяржпляне УССР (з 1992 — пры Мінэканомікі Ўкраіны).

Сябра Прэзыдыюму АН СССР (1963—1991). 1963—1991 — сябра Прэзыдыюму Камітэту па Ленінскай і Дзяржаўнай прэміях СССР у галіне навукі і тэхнікі; 1989—1991 — старшыня Камітэту па міжнароднай Ленінскай прэміі міру. Чалец-карэспандэнт Акадэміі навук Украінскай ССР (1951). Акадэмік АН СССР (1962; з 1992 — РАН), замежны чалец Баўгарскай АН (1969), Чэхаславацкай АН (1973), Акадэміі навук і мастацтваў Босьніі і Герцагавіны (1975), АН НДР (1980), Швэдзкай каралеўскай акадэміі інжынэрных навук (1986), Нацыянальнай АН Індыі (1994), Нацыянальнай АН Армэніі (1994), АН Беларусі (1995), АН Казахстану (1995), АН Грузіі (1996), Нацыянальнай АН Таджыкістану (2001), Нацыянальнай АН Кыргыстану (2004), Акадэміі Эўропы (1991), Міжнароднай АН асьветы, індустрыі і мастацтва (ЗША, 1997), Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (ЗША, 1997), сябра Міжнароднай інжынэрнай акадэміі (1991), Амэрыканскага зварвальнага таварыства (1978), Міжнароднага таварыства матэрыялазнаўства (1994); ганаровы сябра, прэзыдэнт Украінскай асацыяцыі Рымскага клюбу (1990).

Працаваў галоўным рэдактарам часопісаў «Автоматическая сварка», «Техническая диагностика и неразрушающий контроль», «Современная электрометаллургия», «Вісник Національної академії наук України». 1992—1995 — старшыня Камітэту па Дзяржаўных прэміях Украіны ў галіне навукі і тэхнікі. У пэрыяды 1992—1994 і 1997—2005 — сябра Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны. Красавік-лістапад 1992 року — сябра Калегіі па пытаньнях навукова-тэхнічнай палітыкі Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш як 1000 публікацыяў[2], зь іх  20 манаграфіяў; больш як 400 вынаходніцтваў.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Вольга Барысаўна (1921—2013), навуковец, інжынэр Інстытуту мэханіки НАНУ; дачка Яўгенія (1956—2009) — чалец-карэспандэнт НАНУ, загадчыца лябараторыі Інстытуту вузавай біялёгіі ды генэтычнай інжынэріі НАНУ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Барыс Патонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў