Барыс Карлаф
Барыс Карлаф | |
| William Henry Pratt | |
Барыс Карлаф у ролі страхоцьця Франкенштэйна ў фільме Нявеста Франкенштэйна | |
| Імя пры нараджэньні | William Henry Pratt |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 23 лістапада 1887[1][2][3][…] |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 2 лютага 1969[1][2][3][…] (81 год) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | пнэўманія |
| Грамадзянства | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор |
| Гады дзейнасьці | 1909—1969 |
| Псэўданімы | Boris Karloff |
| Бацька | Edward John Pratt[d][4] |
| Маці | Eliza Sarah Millard[d][4] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID nm0000472 |
| Сайт | Karloff.com |

Бары́с Ка́рлаф (па-ангельску: Boris Karloff, 23 лістапада 1887 — 2 лютага 1969) — ангельскі актор, які эміграваў у Канаду ў 1910-х.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ўільям Генры Прат, вядомы як Барыс Карлаф, нарадзіўся ў прыгарадзе Лёндана Кэмбэрўэле. Скончыў Лёнданскі ўнівэрсытэт. У 1909 годзе ён, хоць і жадаў стаць дыпляматам, эміграваў у Канаду, дзе наняўся працоўным на фэрму. Захапіўшыся тэатрам, ён далучаўся то да адной гастрольнай трупы, то да іншай і ў наступнае дзесяцігодзьдзе аб’езьдзіў усю Канаду і Амэрыку, гуляючы ў дробных ролях другога пляну. На вялікім экране Ўільям Прат дэбютаваў у эпізадычнай ролі ў фільме «The Dumb Girl of Portici» (1916). Праз тры гады ён вярнуўся ў Галівуд і пачаў актыўна здымацца ў кіно. Хоць першы посьпех прыйшоў да яго пасьля фільма «Крымінальны код» ён згуляў больш 60 эпізадычных роляў, перш чым у 1931 годзе праславіўся ў ролі Страхоцьця ў фільме «Франкенштэйн». У далейшым здымаўся ў шматлікіх прыгодніцкіх стужках і фільмах жахаў, як правіла, у аднатыпных ролях злыдняў. Акрамя таго, актор стварыў і псыхалягічна складаныя вобразы ў фільме Джона Форда «Страчаны патруль» (1934) і ў рэжысэрскім дэбюце Пітэра Багдановіча «Мішэні» (1968).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Boris Karloff // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Boris Karloff // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б William Henry Pratt // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |