Барыс Глушкоў
Барыс Глушкоў | |
| Дата нараджэньня | 1939 |
|---|---|
| Дата сьмерці | 2019 |
| Месца вучобы | |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Саюз будаўнікоў Рэспублікі Беларусь[d] |
| Узнагароды | |
Бары́с Іва́навіч Глушко́ў (1939—2019) — беларускі інжынэр, грамадзкі дзяяч, першы дырэктар інстытуту «Віцебскграмадзянпраект». Сябра-карэспандэнт Беларускай інжынэрнай акадэміі (1995).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1939 годзе[1]. Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту ў 1961 годзе. З 1973 году працаваў у Віцебскім філіяле Белдзяржпраекту, які пазьней атрымаў назву «Віцебскграмадзянпраект»[2]. З 1974 па 2001 год узначальваў гэты інстытут[1].
Дэпутат Віцебскага гарадзкога Савету народных дэпутатаў[2].
Памёр у 2019 годзе[1].
Прафэсійная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Непасрэдна ўдзельнічаў у распрацоўцы мэтадычных і арганізацыйна-тэхналягічных пытаньняў забудовы сельскіх населеных пунктаў. Удзельнічаў у праектаваньні генэральных плянаў Віцебску, Воршы, Полацку, Новалукомля, шэрагу раённых цэнтраў, а таксама дэталёвага пляна цэнтра[3] і Маскоўскага праспэкту ў Віцебску[2]. Сярод абʼектаў, распрацаваных пры ягоным удзеле: Дом Саветаў у Глыбокім[2], Палац культуры ў парку Фрунзэ (цяпер Канцэртная заля «Віцебск»), Летні амфітэатар, плошча 1000-годзьдзя Віцебску, кардыялягічны корпус на прасьпекце Люднікава, дыягнастычны цэнтар, шматпавярховыя жылыя дамы з маналітнага жалезабетону[3], а таксама шэрагу знакавых абʼектаў у Полацку, Воршы і іншых рэгіёнах Віцебскай вобласьці[1].
Акрамя прафэсійнай дзейнасьці, Глушкоў займаўся грамадзкай працай. На працягу дзесяці гадоў узначальваў абласное праўленьне Навукова-тэхнічнага таварыства (НТТ) будіндустрыі, а ў 1995 годзе быў выбраны сябрай-карэспандэнтам Беларускай інжынэрнай акадэміі. З 2006 году быў рэгіянальным прадстаўніком Беларускага саюзу будаўнікоў па Віцебскай вобласьці[3].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2021 годзе ў Віцебску на будынку па вуліцы Гогаля, 8, дзе разьмяшчаецца інстытут «Віцебскграмадзянпраект», адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі ў гонар Барыса Глушкова. Ініцыятыва па ўсталяваньні належала Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу архітэктараў, мясцовым уладам і Міністэрству культуры Беларусі. Мэмарыяльную дошку выканаў скульптар Аляксандар Гвозьдзікаў[1], а таксама архітэктары Аляксандар Міхайлюкоў і Аляксандар Асяненка[3].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Барыс Глушкоў быў узнагароджаны срэбным і бронзавым мэдалямі ВДНГ СССР за ўдзел у распрацоўцы мэтадычных кірункаў і вырашэньне арганізацыйна-тэхнічных і горадабудаўнічых пытаньняў забудовы й добраўпарадкаваньня сельскіх населеных пунктаў Віцебскай вобласьці. За заслугі ў галіне будаўніцтва атрымаў нагрудны знак «За заслугі ў будаўніцтве»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д В Витебске открыли мемориальную доску в честь первого директора института «Витебскгражданпроект» Бориса Глушкова (рас.). www.vitbichi.by. Праверана 3 сакавіка 2025 г.
- ^ а б в г Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» 1983, Глушков Борис Иванович.
- ^ а б в г д В Витебске ўстановили мемориальную доску в честь первого директора «Витебскгражданпроекта» Бориса Глушкова (рас.). Витебские вести. Праверана 3 сакавіка 2025 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Глушков Борис Иванович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] (рас.) / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2500 ас.