Перайсьці да зьместу

Барыс Вальеха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Вальеха
Барыс Вальеха ў красавіку 2005 году
Імя пры нараджэньні Boris Vallejo
Дата нараджэньня 8 студзеня 1941 (85 гадоў)
Месца нараджэньня Ліма, Пэру
Адукацыя Нацыянальная школа мастацтваў Пэру
Месца вучобы
Занятак мастак
Навуковая сфэра airbrushing[d]
Жанры fantasy art[d], science fiction art[d] і эратычнае мастацтва[1]
Плынь фэнтэзі, эротыка
Узнагароды
Сайт borisjulie.com (анг.)

Бары́с Валье́ха[2] (па-ангельску: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[3] году ў Ліме, Пэру) — амэрыканскі мастак пэруанскага паходжаньня.

Маляваць пачаў у трынаццацірочным узросьце. Па сканчэньні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).

Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі ягоных карцінаў зьяўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя барбары абодвух палоў.

Зь першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафэсійны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэльлю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэйвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.

У цяперашні час пражывае ў Алэнтаўне (Пэнсыльванія).

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Burt E. C. Dictionary of Erotic Artists. Painters, Sculptors, Printmakers, Graphic Designers and Illustrators (анг.)Jefferson, London: McFarland & Company, 2010. — ISBN 978-0-7864-4874-6
  2. Паводле правілаў гішпанскае мовы. Распаўсюджаны таксама «ангельскамоўны» варыянт Валеджа.
  3. «Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Барыс Вальехасховішча мультымэдыйных матэрыялаў