Барыс Бахараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Барыс Сяргеевіч Бахараў
Борис Сергеевич Бахаров
10 верасьня 1902 — 16 ліпеня 1944
No male portrait be.svg
Месца нараджэньня Дзямянск, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Шакуны, БССР
Прыналежнасьць СССР СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19171944
Званьне Генэрал-маёр
Бітвы/войны Грамадзянская вайна
Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Кутузава II ступені

Бары́с Сярге́евіч Ба́хараў (10 верасьня 1902 — 16 ліпеня 1944) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр танкавых войскаў (1942).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 10 верасьня 1902 року ў пасёлку Дзямянск Наўгародзкай губэрні (цяпер у Наўгародзкай вобласьці). У кастрычніку-сьнежні 1917 уваходзіў у Рыбінскі атрад Чырвонай гвардыі, пасьля — у Чырвонай арміі. Удзельнічаў у баёх з войскамі генэрала Мікалая Юдэніча, савецка-польскай вайне ў 1920 року. У траўні 1921 дэмабілізаваны. У лютым 1924 року ізноў прызваны ў Чырвоную армію пісарам 59-га стралковага палку 20-й стралковай дывізіі, пасьля палітрук. У 1926 року скончыў паўторнае аддзяленьне аб’яднанай інтэрнацыянальнай ваеннай школы. Пазьней праходзіў службу ў 59-м палку. Ад траўня 1929 року — слухач Вайсковай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (скончыў у 1932). Ад траўня 1932 — начальнік апэратыўнага аддзяленьня 4-й мэханізаванай брыгады, ад 1936 — 10-й мэханізаванай брыгады. Зь лістапада 1937 року праходзіў службу ў 18-й мэханізаванай брыгадзе.

Зь лістапада 1939 — камандзір 52-й лёгкатанкавай брыгады Харкаўскай ваеннай акругі (ХВА), у 1940 року атрымаў званьне палкоўніка. У сакавіку 1941 прызначаны камандзірам 50-й танкавай дывізіі 25-га мэханізаванага корпусу ХВА, якая пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны была перакінутая ў Беларусь і ўзяла ўдзел у баёх у складзе 21-й арміі Заходняга фронту.

Ад 25 ліпеня — у складзе Цэнтральнага фронту. 9 жніўня 50-я танкавая дывізія перададзеная ў склад 13-й арміі Цэнтральнага фронту, пасьля расфармаваньня апошняга — у складзе Бранскага фронту. У верасьні 1941 50-я танкавая дывізія перафармаваная ў 150-ю танкавую брыгаду.

З чэрвеня 1942 року — начальнік штаба, зь ліпеня — камандзір 17-га танкавага корпусу 60-й арміі Варонескага фронту. З 11 верасьня 1942 — камандзір 18-га танкавага корпусу, які ўдзельнічаў у Варонеска-Касторненскай наступальнай, Харкаўскай апэрацыі, зь лютага 1943 — 9-га, які ўдзельнічаў у Чарнігаўска-Прыпяцкай і Гомельска-Рэчыцкай наступальных апэрацыях. Зь лістапада 1943 року корпус знаходзіўся ў рэзэрве ВГК, з чэрвеня 1944 — у складзе конна-мэханізаванай групы генэрала Ісы Пліева на 1-м Беларускім фронце. За адзнаку пры вызваленьні Бабруйску корпусу было прысвоенае ганаровае найменьне «Бабруйскі», а за вызваленьне Баранавічаў корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцягу.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ранкам 16 ліпеня 1944 пасьля разгрому суперніка пад Баранавічамі 9-ы танкавы корпус акружыў Пружанскую групоўку немцаў. Генэрал-маёр Бахараў, вырашыўшы не выпускаць немцаў з атачэньня, а 7-й гадзіне раніцы выехаў праверыць абарону 23-й танкавай брыгады ў раёне вёскі Шакуны, аднак быў абстраляны зь нямецкай супрацьтанкавай гарматы і наўпроставым трапляньнем бранябойнага снараду быў забіты. Пахаваны ў Бабруйску на плошчы Перамогі[1], на ягонай магіле быў усталяваны танк Т-34 №300.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Вольга Іванаўна Бахарава, пражывала ў Харкаве[2].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Бахарава названыя вуліцы ў Бабруйску[3], Касьцюковічах, Пружанах. У Пружанах на алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы гораду» ўсталяваная мэмарыяльная дошка ў імя Барыса Бахарава.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уліковая картка воінскага пахаваньня № З375-75. АБЗ «Мэмарыял»
  2. ^ Донесение о безвозвратных потерях от 12.09.1944.(рас.) Отдел кадров 1-го Белорусского фронта. ОБД «Мемориал».
  3. ^ Мапа Бабруйску

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бахараў Барыс Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 — С. 357
  • Бахаров Борис Сергеевич (10.9.1902—16.7.1944) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Менск: БелСЭ, 1987. — С. 56. — 30 000 ас.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Менск: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 210.
  • Бахараў Б. С. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 332.
  • Мацёкін, В. Толькі наперад // Зара камунізму. — 17 траўня 1975.
  • Шульман, М. Дарагая рэліквія [Б. С. Бахараў] // Раённыя будні. — 25 сакавіка 1995.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]