Барыс Бальшакоў
Барыс Бальшакоў | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 верасьня 1910 |
Месца нараджэньня | Архангельск, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 27 жніўня 1950 |
Месца сьмерці | Тула, РСФСР |
Краіна | СССР |
Барыс Бальшакоў (нарадзіўся 26 верасьня 1910, Архангельск, Расейская імпэрыя — памёр 27 жніўня 1950, Тула, РСФСР) — беларускі спартовец (роварны і канькабежны спорт), адзін з найлепшых беларускіх раварыстаў у гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны майстар спорту СССР (1947). Муж Зоі Бальшаковай.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1945—1950 гадах — трэнер Менскага абласнога савету ФСТ «Дынама». Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Барыс Бальшакоў, як і шматлікія спартоўцы яго пакаленьня, вызначаўся рознабаковай падрыхтоўкай. Ён стаў чэмпіёнам СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па роварным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Б. Бальшакоў — пераможца і прызэр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.
У 1930-я прапанаваў мясцовым уладам у зімовы час заліваць на гарадзкіх пляцоўках і ўскраінах каткі і канькабежныя дарожкі, «прыладкоўваць» для гэтага і замерзлую Сьвіслач[1]. Па яго ініцыятыве з 1947 году штогод праводзіцца аднадзённая роварная гонка ў Менску і яго ваколіцах (у цяперашні час — Рэспубліканскія спаборніцтвы памяці ЗМС Б. Бальшакова[2]).
За сваю кар’еру ён заваяваў 19 мэдалёў чэмпіянатаў СССР — два залатыя, 10 срэбраных і сем бронзавых[3].
Загінуў падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе[3] (на тым жа бэтонным трэку ў Туле ў траўні 2012 году разьбілася 20-гадовая беларуская раварыстка Паліна Жук).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мяснікоў А. Ф. Барыс і Зоя Бальшаковы: Ім пакарыліся шаша і лёд // Сто асоб беларускага спорту: нарысы. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — С. 404. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6720-76-8
- ^ У сувязі з роварнымі гонкамі на шашы 27—28 красавіка будзе абмежаваны рух на трасах пад Менскам (рас.)
- ^ а б Беларуская фэдэрацыя роварнага спорту — 1945—1960 гг.(недаступная спасылка) (рас.)