Перайсьці да зьместу

Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Барысаўскі КХП»)

54°12′19″ пн. ш. 28°31′09″ з. д.HGЯO

«Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»
Тып унітарнае прадпрыемства
Дэвіз Сваё любіць, сваім ганарыцца
Заснаваная 1944 (81 год таму)
Заснавальнікі Савет народных камісараў Беларускай ССР
Уласьнікі «Менскаблхлебапрадукт»
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менская вобласьць
Адрас Барысаў, вуліца Працы, дом 41[1]
Ключавыя фігуры Уладзімер Мірановіч (кіраўнік), Юры Гаеўскі (галоўны інжынэр)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя мука, крупы, камбікорм, макарона, прэмікс, рапсавы алей і жмых, ялавічына, малако
Матчына кампанія «Менскаблхлебапрадукт»
Даччыныя кампаніі «Барысаўскі мясакамбінат»

«Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1944 году ў якасьці «Барысаўскага млынкамбінату».

На 2025 год быў найбольшым збожжаперапрацоўчым прадпрыемствам Беларусі. Вырабляў муку, крупы, камбікорм і макарону. Таксама выпускаў мучныя сумесі для выпечкі, вотруб’е, прэміксы для жывёлы, мяса, малако і рапсавы алей[2]. Таксама прадпрыемства было найбольшым вытворцам макароны і адзіным вытворцам доўгіх макаронаў у краіне. За 2024 год вырабілі 27 000 тонаў макароны, што складала 69 % вытворчасьці ў Беларусі. Сярод іншага выпусьцілі 88 600 т мукі, што складала 14 % вытворчасьці ў краіне, і 111 000 т камбікорму для буйной рагатай жывёлы, курэй, рыбы і сьвіней, што складала 3 % вытворчасьці ў Беларусі. Таксама вырабілі 37 000 т малака, а на фэрмах утрымлівалі 15 000 галоваў буйной рагатай жывёлы. Урэшце, вырабілі 29 000 т мяса ды ўтрымлівалі 165 000 сьвіней. Уласная тавараправодная сетка налічвала 19 фірмовых крамаў[3].

«Барысаўскі КХП» пастаўляў на ўнутраны рынак Беларусі звыш 30 найменьняў макароны, пшанічную і жытнюю муку, крупы і вотруб’е, пшаніцу для прарошчваньня і шматкі зародкаў пшаніцы[4]. На долю прадпрыемства прыпадала звыш 20 % паставак беларускай мукі і звыш 70 % паставак макароны за мяжу. На вонкавым рынку дадаткова збывалі мучныя сумесі для выпечкі[5].

На 2025 год «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» улучаў 8 падразьдзяленьняў:

Уласная гандлёвая сетка налічвала 30 гандлёвых кропак «Уладар», «Мясны дом», «Турэцкі кумпячок» і «Пятачок» у 8 з 22-х раёнаў Менскай вобласьці і ў Менску, у тым ліку:

На 2025 год «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» вырабляў пад таварнымі знакамі «Ўладар» і «Пастараль»:

  • 12 найменьняў мукі «Ўладар», зь іх:
    • 8 найменьняў пшанічнай мукі ў папяровых і поліэтыленавых пакетах ды поліпрапіленавых мяшках па 0,8 і 1, 2 і 3, 45 і 50 кг — гатунку экстра (10 г бялку на 100 г), найвышэйшага гатунку М58-28, М54-25 і М54-23, першага гатунку М36-30 і М36-27, другога гатунку М12-25 і цэльназбожжавую (12 г бялку на 100 г)[8];
    • 4 найменьні жытняй мукі ў папяровых пакетах па 1 і 2 кг ды поліпрапіленавых мяшках па 45 і 50 кг — цэльназбожжавую, абдзірную, абіўную (11 % бялку) і сеяную (7 % бялку)[9];
  • 38 найменьняў макароны «Пастараль»[10], зь іх:
    • 6 найменьняў доўгай макароны ў поліэтыленавых пакетах па 0,45 і 0,5, 0,9 і 1 кг — локшыну, саломку і спагеці, у тым ліку групы А зь цьвёрдых гатункаў пшаніцы і з мукі 2-га гатунку[11];
    • 29 найменьняў кароткай макароны ў поліэтыленавых пакетах па 0,45 і 0,5, 0,8, 0,9 і 2 кг — аматарскія і асаблівыя, рыфлёныя і саломкавыя ражкі, асаблівыя і аматарскія пёры, завітак, вэрмішэль, шырокую хвалістую локшыну, грабеньчык, вітушку, павой, загадку, касічку, рыс, спружынку і сьлімак, у тым ліку групы А і з мукі 1-га і 2-га гатункаў[12];
    • 3 найменьні дзіцячай макароны ў пакунках па 900 грамаў — зоркі, азбука і зьвераняты[13];
  • 8 найменьняў крупаў «Уладар» у поліэтыленавых пакетах па 700 і 800 грамаў, а таксама папяровых пакетах па 1 кг і поліпрапіленавых мяшках па 50 кг — грачаныя, аўсяныя недрабнёныя, шліфаванае проса, шліфаваны рыс, ячменныя пярловыя і ячныя, шліфаваны колаты гарох і манныя маркі М[14];
  • мучныя сумесі для нэапалітанскай і рымскай піцы ў папяровых пакетах па 20 кг[15];
  • 15 найменьняў мучных паўфабрыкатаў — аладкі і бліны (налісьнікі), кексы і мафіны, хлеб, рымскую піцу Маргарыту і з пэпэроні, а таксама замарожаную аснову для яе[16];
  • 4 найменьні здаровага харчаваньня — жытняе і пшанічнае вотруб’е, пшаніцу для прарошчваньня і зародкавыя шматкі зь яе[17];
  • 24 найменьні камбікорму, у тым ліку:
    • 9 найменьняў для буйной рагатай жывёлы — у веку 10—75 дзён (КДК-1), пры адкорме ў веку 76—115 дзён (КДК-2) і для маладняку ў 116—400 дзён (КДК-3), пры вырошчваньні дойных кароваў на пашы (КДК-60П) і ў стойле (КДК-60С), пры адкорме высокапрадукцыйных кароваў на пашы (КДК-61П) і ў стойле (КДК-61С), для цялушак (КК БВМ 61С) і малочных кароваў (БВМД 61С) прадукцыйнасьцю звыш 6000 кг у стойле[18];
    • 2 найменьні для курэй — яечных кросаў 40—60 тыдняў (ПК-1-15) і куранятаў ад 25 дзён да забою (ПК-6)[19];
    • грануляваны і маласкладнікавы для 2- і 3-годак карпа ў сажалцы, садку і басэйне[20];
    • 12 найменьняў для сьвіней — пры кармленьні халастых і паросных мацёраў (СК-1), для кныроў-вытворцаў (СК-2), рамонтнага маладняку вагой 40—80 кг (СК-3), рамонтных сьвінак вагой 81—150 кг (СК-4) і падсосных мацёраў (СК-10), для парасятаў 9—42 дзён (СК-11), 43—60 дзён (СК-16) і 61—400 дзён (СК-21), пры адкорме І (СК-26) і ІІ часу (СК-31), да тоўстага стану (КК-55) і ў асабістай падсобнай гаспадарцы (ЭКС)[21];
  • 12 найменьняў прэміксаў, зь іх:
    • 3 найменьні для буйной рагатай жывёлы (БРЖ) — у веку 10—75 дзён (ПКР-1), для маладняка 76—400 дзён (ПКР-2) і высокапрадукцыйных кароваў у стойле (П60-3)[22];
    • для птушак (П1-2), у тым ліку прамысловых курэй-нясушак, індычак, качак, гусей, маладняка курэй 61—120 дзён, качанятаў і гусятаў 51—150 дзён і індычанятаў 91—180 дзён[23];
  • 8 найменьняў для сьвіней — для халастых і паросных мацёраў (КС-1-1), рамонтных сьвінак і кныроў (КС-1-3), падсосных мацёраў (КС-2), для парасятаў-сысуноў (КС-3-1), парасятаў-ад'ёмышаў (КС-3-2) і парасятаў на дагадоўваньні (КС-3-3), пры адкорме І часу (КС-4-1) і падчас вытворчасьці камбікорму насельніцтву (П51-7)[24];
  • нерафінаваны рапсавы алей халоднага водціску[25] і рапсавы жмых з 32 % сырога бялку пераварнасьцю на 82 %[26];
  • ялавічную і сьвіную разьдзелку, паўфабрыкаты, каўбасу і вантробы зь яе, сьвініну ў паўтушах і разрубах, а таксама буйную рагатую жывёлу і сьвіней у жывой вазе[27];
  • малако на 4-х малочна-таварных фэрмах «Лошніца», «Навасёлкі», «Маісееўшчына» і «Зачысьце» ў Барысаўскім раёне[28].

У сьнежні 1944 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў рашэньне аб будаўніцтве ў «Барысаўскага млынкамбіната № 18» (Менская вобласьць). У 1948 годзе запусьцілі млын з адной часткай на пшанічным памоле і другой часткай для размолу жыта. У 1956 годзе ўвялі ў дзеяньне млын пераменнага памолу мукі з пнэўматычным перавозам збожжа і вырабаў яго размолу. У 1959 годзе здалі ў карыстаньне цэх карбаміднага канцэнтрату магутнасьцю 165 тонаў за содні. У 1972 годзе дабудавалі элеватар № 2 ёмістасьцю 65 000 т. У 1976 годзе адчынілі ўчастак раздробнай расфасоўкі мукі. У 1981 годзе цэх карбаміднага канцэнтрату перабудавалі ў камбікормавы цэх[29].

У 1995 годзе ўкаранілі саматужнае абсталяваньне «Кампазіт» для дазаваньня складнікаў і ўліку камбікармоў. 28 студзеня 2000 году прадпрыемства пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», якое належала «Менскаблхлебапрадукту». У 2002 годзе камбінат выступіў заснавальнікам земляробчых прадпрыемстваў «Клявіца» (Пагост, Бярэзінскі раён) і «Турэц» (Ігуменскі раён). У 2005 годзе набылі маёмасьць «Лагойскага» сьвінагадоўчага прадпрыемства, на аснове якой стварылі падразьдзяленьне «Беланы», а таксама прынялі ў карыстаньне маёмасьць «Даўгінава» (Вялейскі раён), на аснове якой стварылі аднайменнае падразьдзяленьне. У 2006 годзе атрымалі маёмасьць завода «Барымак», на аснове якой утварылі падразьдзяленьне. У 2007 годзе ў камбікормавым цэху ўсталявалі новую лінію экспандаваных і грануляваных камбікармоў. У 2008 годзе ў гатункавым млыне ўсталявалі саматужнае абсталяваньне. У 2009 годзе прадпрыемству перадалі маёмасьць сельскагаспадарага каапэратыва «Вялікія Навасёлкі» (Лошніцкі сельсавет, Барысаўскі раён), на аснове якой стварылі аднайменнае падразьдзяленьне[29].

У 2011 годзе ўвялі ў карыстаньне саматужную лінію мучных канцэнтратаў. У 2014 годзе ў камбікормавым цэху ўсталявалі новае абсталяваньне. У 2015 годзе ўвялі ў дзеяньне лінію перапрацоўкі алейнага насеньня. Таксама далучылі Стаўпецкае і Гарадзейскае (Нясьвіскі раён) хлебапрыёмныя прадпрыемствы, якія пераўтварылі ў падразьдзяленьні. 21 сьнежня 2018 году прадпрыемства атрымала маёмасьць сьвінакомплексу ў Лагойскім раёне, на аснове якой стварылі падразьдзяленьне «Атрубак». 11 лістапада 2019 году да камбінату далучылі прадпрыемства «Зачысьце Агра» (Барысаўскі раён), якое пераўтварылі ў падразьдзяленьне. 1 студзеня 2022 году «Барымак» пераўтварылі ў цэх макаронных вырабаў. 29 лістапада 2022 году прынялі ў карыстаньне нерухомасьць сьвінагадоўчага комплексу «Кухты» (Слуцкі раён) ад «Слуцкага камбінату хлебапрадуктаў» са стварэньнем аднайменнага падразьдзяленьня. 30 сьнежня 2022 году ўвялі ў дзеяньне новую лінію перапрацоўкі крупаў. У 2023 годзе адчынілі малочнатаварныя фэрмы «Лошніца» (Барысаўскі раён) і «Зачысьце»[29].

25 студзеня 2024 году «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» запусьціў лінію макаронных вырабаў магутнасьцю 1 тона за гадзіну. Таксама пачалі вырабляць замарожаную піцу з айчынных складнікаў[30].

  1. ^ Кантакты // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  2. ^ Дзейнасьць // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  3. ^ Дасягненьні // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  4. ^ Унутраны рынак // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  5. ^ Вонкавы рынак // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  6. ^ Структура прадпрыемства // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  7. ^ Нашыя фірмовыя магазіны // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  8. ^ Пшанічная мука // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  9. ^ Жытная мука // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  10. ^ Макаронныя вырабы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  11. ^ Доўгія макаронныя вырабы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  12. ^ Кароткія макаронныя вырабы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  13. ^ Дзіцячыя макаронныя вырабы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  14. ^ Крупы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  15. ^ Сумесі для вытворчасьці піцы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  16. ^ Паўфабрыкаты мучных вырабаў // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  17. ^ Прадукты для здаровага харчаваньня // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  18. ^ Камбікорм для буйной рагатай жывёлы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  19. ^ Камбікорм для курэй // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  20. ^ Камбікорм для рыб // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  21. ^ Камбікорм для свіней // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  22. ^ Прэміксы для буйной рагатай жывёлы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  23. ^ Прэміксы для птушак // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  24. ^ Прэміксы для сьвіней // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  25. ^ Алей рапсавы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  26. ^ Жмых рапсавы // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  27. ^ Мяса // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  28. ^ Малако // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  29. ^ а б в Гісторыя // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  30. ^ У Барысаве пачала работу новая вытворчасьць па выпуску макаронных вырабаў // Белтэлерадыёкампанія, 25 студзеня 2024 г. Архіўная копія ад 29 студзеня 2024 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.
  • Навіны кампаніі // УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», 2025 г. Праверана 2 чэрвеня 2025 г.