Перайсьці да зьместу

Баршчэва (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баршчэва (Камянецкі раён)»)
Баршчэва, трансьліт. Barščeva
Населены пункт
Краявід каля вёскі
Краявід каля вёскі
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Камянецкі
Сельсавет Ратайчыцкі
Часавы пас
Каардынаты 52°21′17″ пн. ш. 23°31′02″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 94 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1631
Паштовы індэкс 225069
СААТА 1240855006
Нумарны знак 1
Баршчэва на мапе Беларусі ±
Баршчэва
Баршчэва
Баршчэва
Баршчэва
Баршчэва
Баршчэва

Баршчэ́ва[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.

Царква Сьвятога Ануфрыя

Паселішча ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя ў дакумэнтах запісаў зямельных дач каралём Казімерам, у Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска і аднайменны маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паводле інвэнтару за 1845 г. маёнтак належаў памешчыкам графам Грабоўскім. У склад маёнтку ўваходзілі 4 фальваркі, 5 вёсак, каля 2884 дзесяцін зямлі, 4 карчмы, 2 ветраныя млыны, млын на валавой цязе, 2 вінакурні. Паводле 8-й рэвізіі (1833) тут было 15 дваровых людзей, 836 рэвіскіх душ. У вёсцы на гэты час 35 двароў, 276 рэвіскіх душ. У 1840 г. на сродкі ўладальніцы маёнтку Пелагеі Грабоўскай пабудавана Ануфрыеўская царква.

Паводле 10-й рэвізіі (1857) вёска Баршчэва ў складзе маёнтку Бабічы, які належаў Карловічу, налічвалася 278 рэвіскіх душ. У 1874 г. на вясковых могілках прыхаджанамі пабудавана могілкавая царква Сьвятой Параскевы Пятніцы. У 1885 г. Баршчэва — сяло ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, 33 двары, 353 жыхары, царква, ветраны млын, карчма. У 1897 годзе ў сяле 65 двароў, 441 жыхар; царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазін, карчма, кузьня. У 1905 годзе ў сяле 521 жыхар, у маёнтку — 19 жыхароў.

У 1921—1939 гг. Баршчэва ў Ратайчыцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. У 1923 г. 18 двароў, 152 жыхары.

У 1940 годзе ў вёсцы 540 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 году — цэнтар Баршчэўскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 18 жыхароў вёскі.

У 1948 годзе ў 7-гадовай школе 230 вучняў. У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Іскра». З 1953 г. Баршчэва ў калгасе «Ленінскі шлях». З 17 красавіка 1962 году вёска ў Камянецкім раёне, з 3 ліпеня 1972 году ў Малазводскім, з 18 кастрычніка 1982 году ў Ратайчыцкім сельсавеце.

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 431 чалавек; 1970 год — 319 чалавек; 1999 год — 112 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 90 чалавек; 2009 год — 94 чалавек[1]

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
  • Гарады і вёскі Беларусі, Энцыкляпэдыя, Том 4, Берасьцейская вобласьць, кніга ІI , Менск, 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Баршчэва (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў