Перайсьці да зьместу

Барт Сьвінгс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барт Сьвінгс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся12 лютага 1991(1991-02-12) (35 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежац, inline speed skater

Барт Сьвінгс (па-нідэрляндзку: Bart Swings; нар. 12 лютага 1991 году) — бэльгійскі канькабежац на доўгай трасе. Алімпійскі чэмпіён 2022 году ў масавым старце. Сьвінгс выйграў першы залаты мэдаль Бэльгіі за 74 гады[1] і ёсьць першым бэльгійскім спартоўцам, які ўзяў два мэдалі на зімовых Алімпійскіх гульнях[2].

Дэбютаваў у прафэсійным спорце на чэмпіянаце сьвету на асобных дыстанцыях 2011 году, фінішаваўшы на 17-м радку на дыстанцыі 5000 мэтраў[3]. У 2012 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд на дыстанцыі 500 мэтраў, а таксама ўсталяваў нацыянальны рэкорд на трасе ў 1500 мэтраў[4]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане здабыў срэбны мэдаль у першым у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў масавым старце. На чэмпіянаце сьвету на асобных дыстанцыях 2021 году ўзяў бронзавы мэдаль у масавым старце, а праз год на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году стаў алімпійскім чэмпіёнам у масавым старце.

  1. ↑ Winter Olympics: Belgium win first gold for 74 years // BBC News, 20.02.2022 г.
  2. ↑ Bart Swing receives his gold medal at the Winter Olympics // VRT News, 19.02.2022 г.
  3. ↑ Jacobs, Hans. Bart Swings maakt knap WK-debuut op ijs // Het Nieuwsblad, 12.03.2011 г.
  4. ↑ Bart Swings negende op WK allround, vijfde keer goud voor Kramer // Het Laatste Nieuws, 19.02.2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]