Баркулабаўскі Ўшэсьценскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баркулабаўскі манастыр»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Ушэсьця Гасподняга
Баркулабаўскі Ўшэсьценскі манастыр, 1900 г.
Баркулабаўскі Ўшэсьценскі манастыр, 1900 г.
Краіна Беларусь
Вёска Баркулабаў
Каардынаты 53°36′06″ пн. ш. 30°15′53″ у. д. / 53.60167° пн. ш. 30.26472° у. д. / 53.60167; 30.26472Каардынаты: 53°36′06″ пн. ш. 30°15′53″ у. д. / 53.60167° пн. ш. 30.26472° у. д. / 53.60167; 30.26472
Дата заснаваньня 1641
Манастыр Ушэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Манастыр Ушэсьця Гасподняга
Манастыр Ушэсьця Гасподняга
Манастыр Ушэсьця Гасподняга
Манастыр Ушэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Манастыр Ушэсьця Гасподняга — помнік архітэктуры XVII — XIX стагодзьдзяў у Баркулабаве. Знаходзіўся на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка, на беразе Дняпра. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры і эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушэсьценскі манастыр, 1941 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1626 годзе князь Багдан Саламярэцкі зь сястрой Аленай выдаў ліст на заснаваньне ў Баркулабаве мужчынскага манастыра Сьвятога Духа. Урэшце, аднак, гэты манастыр спадкаемцы князя заснавалі ў Буйнічах. Тым часам у 1641 годзе швагер Саламярэцкага Багдан Статкевіч заснаваў у Баркулабаве жаночы Ўшэсьценскі манастыр, якому надаў само мястэчка з замкам, ваколічныя землі і права лавіць рыбу ў Дняпры. Гэты манастыр падпарадкоўваўся Куцеінскаму Богаяўленскаму манастыру, зь якога сюды перавялі першых манашак.

У 1648 годзе збудавалі драўляную царкву Ўшэсьця Гасподняга, потым — Сьвятога Яна Прадцечы. У 1659 годзе ў манастыры зьявіўся цудоўны абраз Маці Божай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Баркулабаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць. З прычыны таго, што манастырскія будынкі падмываў Дняпро, у 1835 годзе большую частку манашак перавялі ў Буйнічы. У 1901 годзе Баркулабаўскі манастыр аднавілі, пры ім існавала 1-клясная школа для дзяўчат.

Наноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр[1]. Манастырскія будынкі існавалі яшчэ за часамі Другой сусьветнай вайны.

У 2008 годзе Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату заснаваў у Баркулабаве новы манастыр Ушэсьця Гасподняга. У 2010 годзе скончылася будаваньне новай царквы Сьвятога Яна Хрысьціцеля. У ліпені таго ж году сюды з Быхаўскай Траецкай царквы перанесьлі Баркулабаўскі абраз Маці Божай.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэрквы Ўшэсьця Гасподняга і Сьвятога Яна Прадцечы — помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Пазьней тут збудавалі мураваную саборную царкву Ўшэсьця Гасподняга — прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паздняков В. Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 288.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]