Барбара Картлэнд
Барбара Картлэнд | |
Dame Barbara Cartland | |
![]() Барбара Картлэнд Барбара МакКаркўадэйл | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мэры Барбара Гэмілтан Картлэнд |
Псэўданімы | Барбара Картлэнд |
Нарадзілася | 9 ліпеня 1901[1][2][3][4][5][6][7][8]![]() |
Памерла | 21 траўня 2000[1][2][3][4][5][6][7][8] (98 гадоў)![]() |
Пахаваная | Гэртфардшыр |
Бацькі | James Bertram Falkner Cartland[d][4][9] Mary Hamilton Scobell[d][4][9] |
Муж | Аляксандар МакКаркўадэйл (1927—1933) Г’ю МакКаркўадэйл (1936—1963) |
Дзеці | Рэйн Аен Глэн |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | раманістка |
Гады творчасьці | 1925—2000 |
Жанр | рамантызм, здароўе, харчаваньне |
Мова | ангельская |
Узнагароды | |
http://www.barbaracartland.com |
Дама Мэры Барбара Гэмілтан Картлэнд (9 ліпеня 1901, Бірмінгэм — 21 траўня 2000, Гэтфілд) — ангельская пісьменьніца, адна з найбольш пладавітых аўтарак XX стагодзьдзя. Пісала найбольш пад сваім дзявочым імем Барбара Картлэнд, аднак вядомыя і творы, выдадзеныя пад прозьвішчам МакКаркўадэйл.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэры Барбара Гэмілтан Картлэнд нарадзілася ў Бірмінгэме ў сям’і афіцэра брытанскага войска маёра Бэртрама Картлэнда і Мэры Гэмілтан Скобэл. Бацька Барбары загінуў у Першую сусьветную вайну[10]. Ейная маці адчыніла ў Лёндане краму вопраткі, каб мець магчымасьць забясьпечваць дзяцей, якіх у сям’і было трое.
Пасьля сканчэньня школы Картлэнд атрымала вядомасьць як рэпартэр сьвецкай хронікі і аўтар рамантычных гісторый. Ейны першы апублікаваны раман «Электрычны лобзік» (анг. Jigsaw, 1922) адразу ж зрабіўся бэстсэлерам. Пасьля выхаду яшчэ некалькіх твораў рамантычнай тэматыкі Барбара Картлэнд занялася складаньнем гістарычных раманаў, якія мелі яшчэ большы посьпех.
У 1927 выйшла замуж за афіцэра Аляксандар МакКаркўадэйл, зь якім мелі дачку Рэйн. У 1936 пасьля скандальнага разводу Барбара выйшла замуж за ягонага кузэна Г’ю і стала маці яшчэ двух сыноў — Аена і Глэна. Яе дачка пазьней стала мачыхай прынцэсы Дыяны.
У 1983 року пісьменьніца была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэсу як найбольш прадаваны аўтар у сьвеце, а інфармацыя пра яе ў брытанскім «Хто ёсьць хто» была найдаўжэйшай з усіх біяграфій (што праўда, большую частку артыкулу складаў пералік ейных кніг). У сярэдзіне 1990-х, калі яна мела больш за мільярд прададзеных кніг, часопіс «Vogue» назваў яе «сапраўднай каралевай рамантыкі».
Таксама Барбары належыць рэкорд кнігі Гінэса па колькасьці раманаў, напісаных цягам аднаго року: 23 кнігі (1983 рок).
У 1991, на 90-годзьдзе, Картлэнд была пасьвечаная ў Дамы-камандоры ордэна Брытанскай імпэрыі за амаль 70-гадовую літаратурную, палітычную і грамадзкую працу.
Памерла 21 траўня 2000 ў 98-гадовым узросьце. Паводле падлікаў выдаўцоў, да тае пары яе апублікаваны здабытак склаў 723 розныя найменьні твораў. Акрамя таго, па ёй засталіся рукапісы, пазьней выдадзеныя ейным сынам Аенам МакКаркўадэйл ў фармаце электронных кніг пад агульнай назвай «Ружовая калекцыя Барбары Картлэнд»[11].
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б Kindred Britain
- ^ Casualty Details. Cartland, James Bertram Falkner
- ^ The Pink Collection
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Барбара Картлэнд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў