Баранкільля
| Баранкільля | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 7 красавіка 1813 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Barranquilla[d] | Хаймэ Пумарэха[d] | ||||
| Выканаўчая ўлада | office of the mayor of Barranquilla[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | City council of Barranquilla[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 18 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 10°59′00″ пн. ш. 74°48′07″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | Barranquillero, Barranquillera і Barranquillero | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 5 | ||||
| Паштовы індэкс | 080001 - 080020[1] | ||||
| Сайт | baq.com.co (анг.) | ||||
| Баранкільля на мапе Калюмбіі Баранкільля | |||||
Баранкі́льля (па-гішпанску: Barranquilla) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Атлянтыка. Месьціцца ля Карыбскага мора і ёсьць найбуйнейшым горадам і трэцім портам[2] у рэгіёне ўзьбярэжжа Карыбаў. На 2018 год насельніцтва складала 1 206 319 чалавек[3], што робіць яго чацьвертым паводле колькасьці насельніцтва горадам краіны пасьля Багаты, Мэдэіна і Калі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У адрозьненьне ад іншых гарадоў Калюмбіі, як то Картахэны ці Багаты, Баранкільля ня быў заснаваны ў час гішпанскай калянізацыі і не на месцы якога-небудзь паселішча дакалюмбавай эпохі. Было вядома, што індзейцы камашы засялялі тэрыторыю сучаснага гораду, але самое паселішча было закладзеная толькі блізу 1629 году[4]. Да 1681 году ранча лічылася вёскай, вядомай як Баранкас-дэ-Сан-Нікаляс.

У час Калюмбійскай вайны за незалежнасьць Баранкільля вызначалася як горад прыхільнікаў незалежнасьці. У 1812 годзе генэрал П’ер Лябацю атакаваў і разьбіў раялісцкія войскі ў Сытыёвіеха і Сытыёнуэва. 7 красавіка 1813 году, які пазьней быў абвешчаны «Днём Баранкільлі», прэзыдэнт-губэрнатар вольнай і незалежнай Дзяржавы Картахэны-дэ-Індыяс Мануэль Радрыгес Тарысэс надаў гораду тытул «віла», тым самым дазволіўшы яму карыстацца пэўнымі прывілеямі і зрабіўшы яго сталіцай дэпартамэнту Барлявэнта на знак прызнаньня адвагі і патрыятызму, якія выявіў горад пры абароне гораду Картахэна-дэ-Індыяс, які выступаў за незалежнасьць, ратуючы яго ад сілаў раялісцкай цытадэлі Санта-Марта. У 1815 годзе заможны купец Хаакін Вальеха цягам трох месяцаў за свой кошт утрымліваў батальён, які выступаў за незалежнасьць. Гішпанскія войскі, ачоленыя палкоўнікам Валентынам Капмані, узялі Баранкільлю і ўзялі ў палон жаўнераў батальёну Вальехі ды іншых прыхільнікаў незалежнасьці. У наступныя 5—6 гадоў Баранкільля была цэнтрам рэспубліканскіх вайсковых апэрацыяў[5]. 24 ліпеня 1823 году адбылася марская бітва на возеры Маракайба, у выніку якой гішпанскія раялісцкія войскі былі канчаткова выгнаныя зь Вялікай Калюмбіі.
Важнасьць гораду была ацэненая ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, калі дзякуючы параходам Баранкільля паклала пачатак ажыўленаму тавараабмену з гарадамі і мястэчкамі ўнутраных раёнаў Калюмбіі, а таксама зь міжнароднымі купцамі, зрабіўшыся галоўным портам для экспарту кавы[6]. З утварэньнем новай дзяржавы Рэспублікі Новая Гранада ў 1831 годзе ў Баранкільлі ўспыхнулі дзьве рэвалюцыі. У пачатку чэрвеня 1849 году ў Баранкільлі была пошасьць халеры. У 1884 годзе ў горадзе пачаў эксплюатавацца трамвай, а ў верасьні 1885 году зьявіліся тэлефонная сувязь. З эканамічным ростам гораду 28 чэрвеня 1905 году была створаная Гандлёва-прамысловая палата Баранкільлі. Першы палёт летака ў краіне адбыўся ў Баранкільлі ў сьнежні 1912 году. Самалётам кіраваў канадзкі пілёт Джордж Шміт[7].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Горад месьціцца ў паўночна-ўсходнім куце дэпартамэнту Атлянтыка на заходнім беразе ракі Магдалена, але за 7,5 км ад ейнага вусьця ў Карыбскім моры[8]. Грамада займае плошчу 154 км², што эквівалентна 4,5% усёй плошчы дэпартамэнту. Гарадзкая зона пабудаваная на крыху нахіленай роўніцы, скрайнія вышыні якой складаюць 4 і 98 мэтраў з усходу на захад адпаведна. Баранкільля абмежаваная на ўсходзе дэпартамэнтам Магдалена празь мяжу, якая падзяляе дэпартамэнты паміж сабою ракою Магдалена. На поўначы месьціцца горад Пуэрта-Калюмбія і Карыбскае мора, а на поўдні маецца грамада Саледад.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://visor.codigopostal.gov.co/472/visor/?lang=en
- ↑ «Boletín Estadístico Tráfico Portuario en Colombia Año 2019». Superintendencia de Transporte.
- ↑ «Barranquilla». Population.
- ↑ Parks, E. Taylor (1970). «Colombia and the United States, 1765—1934». Ayer Publishing. — С. 5. — ISBN 978-0-405-02043-8.
- ↑ Revollo, Andrés M. B. (1909). «Geografía del departamento del Atlántico en 1909». Provincia de Barranquilla: Gobernación del Atlántico. — С. 104.
- ↑ «Decreto Que Concede a Juan Bernardo Elbers Privilegio Exclusivo para Establecer Buques de Vapor en el Río de Magdalena». Biblioteca Luis Ángel Arango.
- ↑ «Colombia al vuelo». Biblioteca Luis Ángel Arango.
- ↑ Willcox, Cornélis De Witt; Stuart, Edwin Roy (1915). «International military digest». The Cumulative Digest Corporation.