Баньяк
Выгляд
| Хан Баньяк лац. Khan Bańjak | |
| XI стагодзьдзе | |
Напад Баньяка на Кіеў у 1096 годзе (Радзівілаўскі летапіс) | |
| Прыналежнасьць | Белая Куманія |
|---|---|
| Род войскаў | куманы |
| Гады службы | 1096 - 1107 |
| Пасада | хан |
| Сувязі | сын Севенч, брат Тааз |
Баньяк (каля 1070 — пасьля 1107) — куманскі хан, вядомы сваімі няспыннымі крывавымі набегамі на Русь, падчас якіх ён зьнішчаў цэлыя гарады[1].
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьдзейсьніў шэраг рабаўніцкіх нападаў на Русь у пэрыяд з 1094 па 1107 год. Вядомы сваёй актыўнай дапамогай Бізантыі ў бітве пры Левуніёне ў 1091 годзе, дзе выратаваў гэту дзяржаву ад печанегаў.
Упершыню згадваецца ў руськіх летапісах пад 1096 годам, калі яго войскі напалі на Кіеў і спалілі княскі двор у Бераставе, Чырвоны двор у Выдубічах і прыгарадныя Пячэрскі й Клоўскі манастыры. Магчыма, напад быў помстай за забойства куманскіх князёў Кітана й Ітлара ў Пераяславе 24 лютага 1095 году Ўладзімірам Манамахам. У 1097 і 1105 гадах ён зноў нападаў на руськія землі.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У гонар хана названа ўрочышча Баньяк каля былой куманскай вёскі Пяшчатка ў Берасьцейскай вобласьці[2].