Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў
| «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў» | |
| Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 15 лютага 2012 (14 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | «Лакі Кэрэнсі» (Беларусь), «Люксроўз» (Кіпр) |
| Уласьнікі | «Лакі Кэрэнсі» (73%), «Люксроўз» (27%) |
| Краіна | Беларусь |
| Разьмяшчэньне | Менск |
| Адрас | Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 76а |
| Закрытая | 12 верасьня 2022 (3 гады таму) |
| Ключавыя фігуры | Ігар Гулеўскі (в. а. старшыні ўправы) |
| Галіна | сфэра паслугаў |
| Паслугі | банкаўскі рахунак, грашовы перавод, уклад |
| Матчына кампанія | «Лакі Кэрэнсі» |
«Банк інвэстыцы́йных тэхналёгіяў» (скарочана: «БІТ-Банк») — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў ў 2012—2022 гадох.
На 2013 год статутны фонд — 200,8 млрд беларускіх рублёў[1][2]. Акцыянэры: кампанія СТАА «Лакі Кэрэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 72,61%), замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 27,39% акцыяў)[2]. Меў адзіны офіс у Менску[3]. Спыніў працу ў 2015 годзе пасьля страты дазволу на банкаўскую дзейнасьць.
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Юрыдычны адрас: 220035 Менск, пр-т Машэрава, 76А, пам. 3.
S.W.I.F.T. BITM BY22; УНП 807000242; БІК 153001777; АКПА 380262845000.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]15 лютага 2012 году Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў Пастанову № 55 аб рэгістрацыі «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў»[4]. Акцыянэрамі сталі замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 90% акцыяў), кампанія СТАА «Лакі Кэрэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 10%)[5]. 7 чэрвеня 2013 году «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў» атрымаў адмысловы дазвол № 33 на банкаўскую дзейнасьць. 6 траўня 2015 году ўправа Нацбанку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 280 «Аб прымяненьні захаду ўзьдзеяньня да ЗАТ «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў», якой адклікала дазвол на банкаўскую дзейнасьць. 8 чэрвеня 2015 году Агульны сход акцыянэраў «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў» ухваліў рашэньне аб ліквідацыі банку. 12 верасьня 2022 году ўправа Нацбанку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 340 аб выключэньні «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Увеличение уставного фонда ЗАО «Бит-Банк» (рас.) Новости. ЗАТ «БІТ-Банк» (17 ліпеня 2013). Праверана 13 жніўня 2013 г.
- 1 2 С увеличением уставного фонда ЗАО «Бит-Банк» расширил свои возможности (рас.) Эканоміка і бізнэс. TUT.BY (13 жніўня 2013). Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ↑ Об отзыве лицензии ЗАО «БИТ-Банк»(недаступная спасылка)
- ↑ Банкі, якія дзейнічаюць Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ↑ Агульная інфармацыя пра банк (рас.) Інфармацыя пра банк. ЗАТ «БІТ-Банк». Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ↑ БІТ-Банк выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асобаў і ІП // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2022 г. Праверана 12 верасьня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.) (рас.)