Баляслава Марыя Лямэнт
| Баляслава Марыя Лямэнт | |
| Сьвятая | |
|---|---|
| Нарадзілася | 3 ліпеня 1862[1][2] |
| Памерла | 29 студзеня 1946[1][2] (83 гады) |
| Дзень памяці | 29 студзеня |
Баляслава Марыя Лямэнт[3] (па-польску: Bolesława Maria Lament; 3 ліпеня 1862, Ловіч, Расейская імпэрыя — 29 студзеня 1946, Беласток, Польшча) — блажэнная Рымска-каталіцкай царквы, манашка, заснавальніца манаскай кангрэгацыі «Сёстры-місіянэркі Сьвятой Сям’і».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баляслава Лямэнт нарадзілася ў шматдзетнай сям’і рамесьніка Марціна Лямэнта і Люсіі Цыганоўскай. Вучылася ў расейскай прагімназіі ў Ловічы, якую скончыла з залатым мэдалём. Пасьля атрыманьня пачатковай адукацыі вучылася кравецкай справе ў Варшаве, дзе атрымала дыплём, які даваў права на адкрыцьцё самастойнага прадпрыемства. Пасьля вяртаньня ў Ловіч, заснавала разам з сястрой Станіславай кравецкае прадпрыемства, у якім працавала два гады.
У 1884 годзе, зачыніўшы прадпрыемства, уступіла разам з сястрой Станіславай у падпольную жаночую кангрэгацыю «Сям’я Марыі» ў Варшаве, дзе прыняла часовыя манаскія зарокі.
У 1892 годзе ўзначаліла начлежных дом для бяздомных. У 1903 годзе накіравалася ў Магілёў, дзе выкладала курсы кравецкай справы для вясковых дзяцей. У Магілёве пад кіраўніцтвам сьвятара Фэлікса Вярцінскага заснавала разам з Леакадзіяй Гарчынскай і Люцыяй Чэхаўскай новую жаночую кангрэгацыю. Мэтаю кангрэгацыі павінны былі стаць малітва, рэлігійна-выхаваўчая дзейнасьць і імкненьне да паяднаньня і еднасьці Праваслаўнай Царквы з Каталіцкім Касьцёлам.
Пасьля закрыцьця курсаў кравецкай справы ў 1907 годзе пераехала ў Санкт-Пецярбург, дзе працавала кіраўніком дзіцячага дому пры царкве сьвятога Каземіра. У 1908 годзе заснавала гімназію з інтэрнатам, жаночую прагімназію.
У 1917 годзе пераехала ў Жытомір, у 1919 — у Луцк. У 1926 годзе заснавала галоўны дом кангрэгацыі «Сёстры-місіянэркі Сьвятой Сям’і» ў Ратава. Пасьля новыя дамы кангрэгацыі былі адчыненыя Баляславай Лямэнт у Варшаве, Пінску, Беластоку, Таліне.
У 1935 годзе з-за дрэннага здароўя адмовілася ад абавязкаў галоўнай ігуменьні кангрэгацыі. Па вызначэньні новай настаяцельніцы Баляслава Ламэнт была пераведзена з Ратава ў Беласток, дзе на працягу чатырох гадоў адкрыла два дзіцячыя садкі, прафэсійна-тэхнічную вучэльню і сярэднюю школу. Па яе ініцыятыве сёстры пачалі працаваць у двух інтэрнатах, сталоўцы, прытулку і даглядалі вязьняў.
Падчас Другой сусьветнай вайны большасьць установаў Кангрэгацыі былі зачыненыя, а ў тых, што засталіся, маці Баляслава, як настаяцельніца, зьмяніла арганізацыю працы, каб адпавядаць патрэбам часу. Яна прысьвяціла адзін з дамоў Кангрэгацыі ў Беластоку бяздомным дзецям. Яна дзялілася з імі сваімі беднымі хатнімі рэчамі. Яна таксама арганізавала падпольную польскую школу, якой кіравала пад падставай падрыхтоўкі дзяцей да Камуніі. У 1941 годзе маці Баляслава была паралізаваная. Яна памерла 29 студзеня 1946 году ў Беластоку[4].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асаблівае значэньне ў сваёй дзейнасьці Баляслава Лямэнт надавала экумэнічным ініцыятывам з прадстаўнікамі Расейскай праваслаўнай царквы.
Бэатыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баляслава Лямэнт была абвешчаная блажэннай рымскім папам Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 году ў Беластоку[4].
Успамін
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каталіцкі касьцёл загадвае Баляславу Лямэнт 29 студзеня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Schäfer J. Boleslawa Maria Lament // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- 1 2 Bolesława Lament // GCatholic.org — 1997.
- ↑ Каталікбай
- 1 2 Blessed Boleslawa Maria Lament
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Грация Кристина Василевска, На путях апостольства и экуменизма, Люблин, 1992, ISBN 83-85509-04-6
- Andriana Teresa Gronkiewicz, Życie i działalność Bolesławy Marii Lament, Warszawa, 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Баляслава Марыя Лямэнт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў