Баланэшць
| Баланэшць | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 428,2 м [1] н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Ніспоэенскі раён |
| Краіна | Малдова |
| Горная сыстэма | Цэнтральнамалдоўская ўзвышша |
| Узыходжаньне | |
| Клясычны маршрут | пешшу |
| Баланэшць на мапе Малдовы Баланэшць | |
Баланэ́шць (па-румынску: Bălăneşti) — гара ў Малдове, у 60 км на захад ад Кішынёву. Самы высокі пункт у краіне[2][3]. Вышня — 428,2 м[1], плошча каля 1,2 км²[4]. Таксама вядомая, як гара Крэкан[5].
Гара заходзіцца ў заходняй часцы краіны надалёка ад граніцы з Румыніяй. Разьмешчаная водападзеле басэйнаў рэк Прут і Днестр[4], на Цэнтральномалдоўскім узвышшы, у найбольш прыўзьнятай і падзелеанай яе часцы — Кодрах[6].
Каля гары знаходзяцца вёскі Баланэшць, Мілешты і Гэўрены. У 18 км ад вяршыні знаходзіцца горад Кэлэраш.
На ўсхілах растуць лясы[7] і выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах[7]. Лес пераважна з грабу і дубу. Сустракаецца — ліпа, ясень, клён, адзінкава бук, рабіна, дзікая груша, дзікая чарэшня, кызіл[5]. Вяршыня гарыбязь лесу. На ёй знаходзіцца трыянгуляцыйная вежа, якая цяпер выкарыстоўваецца для камунікацыйных тэхналёгіяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Статистический ежегодник Республики Молдова 2012 — Кішынёў: Национальное бюро статистики Республики Молдова, 2012. — C. 10
- ↑ Советский Союз. Географическое описание в 22-х томах. Молдавия. — Москва: «Мысль», 1970. — С. 17
- ↑ Айдаров Н. Степная дипломатия одевается во фрак, Минск, Мастацкая літаратура,1998, ст.301
- 1 2 Советская Молдавия. Краткая энциклопедия. — Кишинёв, Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1982. — C. 31
- 1 2 Вера Верына, По заповедным местам центральной Молдавии, Памятники природы Молдавии, Кішыинёў, Картя Молдовеняскэ, 1980, ст. 129—131
- ↑ Молдавская ССР. — Кишинёв, Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1979. — С. 10
- 1 2 глава: Природные ресурсы для отдыха кнігі «Сельское хозяйство Молдавии», Издательство ЦК КП МССР, 1962}}