Бакуны (Лінаўскі сельсавет)
| Бакуны, трансьліт. Bakuny | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Лінаўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 165 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°27′53″ пн. ш. 24°38′04″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 228 чал. (2012)[1] |
| колькасьць двароў | 95 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225142[2] |
| СААТА | 1256835007 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бакуны на мапе Беларусі ± Бакуны | |
Бакуны́[3] (таксама — Бакуны-1[4]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 228 жыхароў, 95 двароў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Бакун» — размоўнага варыянту імя Абакум — па імі папа Абакума, галоўнага прыхільніка стараверства. У Бакунах пражывалі ягоныя пасьлядоўнікі[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 256 дзесяцін, школа; фальварак у складзе маёнтку Ляўковічаў Байкі Букрабаўшчына[6]. У 1886 року ў вёсцы 152 жыхары, 13 двароў, праваслаўная царква, школа. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 207, у фальварку 9 жыхароў.
За польскім часам — вёска ў гміне Байкі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 у вёсцы 133 жыхары, 25 двароў; у фальварку 213 жыхароў, 2 дамы.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 па 12 жніўня 1957 і з 15 жніўня 1974 па 18 лістапада 2005 — цэнтар сельсавету.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.
Фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 152 жыхары, 13 двароў
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 216 жыхароў; 1921 год — 346 жыхароў, 27 двароў; 1959 год — 263 жыхары (перапіс); 1970 год — 257 жыхароў; 1999 год — 336 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 338 жыхароў, 119 двароў[8]; 2010 год — 215 жыхароў; 2012 год — 228 жыхароў, 95 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца могілкавая — сямейнае пахаваньне Ляўковічаў[10]
- Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
- Помнік Васілю Чапаеву
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква (1834)
- Фальварак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ↑ Алфавитный список улиц по Бакуны (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 16 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ↑ Бакуны (Лінаўскі сельсавет) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 5 сакавік 2016.
- ↑ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
- ↑ Bakuny (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 72
- ↑ Bakuny, вёска. Radzima.net. Праверана 27 жніўня 2012 г.
- ↑ Бакуны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 492
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 27 жніўня 2012 г.
- ↑ Паўлюк Гарбуз. (22 сьнежня 2013) Савецкі вандалізм у Бакунах Грамадства. Радыё Рацыя. Праверана 24 сьнежня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Bakuny (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 72
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бакуны , Radzima.org
- Бакуны (рас.) на Глёбус Беларусі
- Надвор’е ў Бакунах