Байт (кампутар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

ПЭВМ «Байт» — 8-разрадны дамашні кампутар, клён кампутара ZX Spectrum. Выпускаўся з 1989—1990 року на Берасьцейскім электрамэханічным заводзе (БЭМЗ). З 1992—1993 року аб’ём вытворчасьці пайшоў на спад у сувязі з аб’ектыўнай эканамічнай сытуацыяй, зьвязанай з развалам СССР.

Кампутар быў дапрацаваны ў параўнаньні з ZX Spectrum, меў альтэрнатыўную пэрыфэрыю айчыннае вытворчасьці і меў вялікую папулярнасьць, нягледзячы на шэраг недапрацовак. Прадаваўся на тэрыторыі СССР, пазьней у Беларусі, Расеі, Украіне.

Агульная колькасьць кампутараў, выпушчаных Берасьцейскім вытворчым аб’яднаньнем сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ), куды ўваходзіў БЭМЗ, невядомая.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працэсарсавецкая мікрасхема КР1858ВМ1, аналяг Zilog Z80[1].

«Байт» меў 48 кілябайтаў апэратыўнае памяці і 2 пераключальных ROM па 16 Кб, адно зь іх — з кірылічным шрыфтам. Пераключэньне русіфікаванага і арыгінальнага ROM зьдзяйсьнялася націсканьнем кнопкі «Совмест» на тарцавой паверхні. «Байт» даваў магчымасьць пашыраць RAM да 128 КБ на зьнешнім кантролеры. Таксама была магчымая замена ROM BASIC-48 на BASIC-128.

Адрозьненьні ад ZX Spectrum[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 3-хканальны музычны сынтэзатар (КР580ВИ53) у дадатак да стандартнага спэктрумаўскага дынаміку.
  • Клявіятурны джойстык, які дубляваў клявішы зьнешняга джойстыка.
  • Пашыраная клявіятура нагадвала клявіятуру IBM PC, мела нанесеную на клявішы кірыліцу.
  • SECAM-кодэр для падлучэньня да ТВ-выхаду савецкіх тэлевізараў.

Мадыфікацыя «Байт-01»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • дазваляў працаваць з кантролерам зьнешніх прыстрояў (КЗП, замест магнітафону ў «Байта»).
  • Аб’ём RAM — 128 КБ.
  • Скасаваны рэжым сумяшчальнасьці, кнопка «Совмест» замененая на «Откл. звука».
  • Для працы ў CP/M зьявіўся новы графічны рэжым — 512*192 пунктаў у радку.

Раздымы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнешнія носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У якасьці тыповага прыстрою для счытваньня і запісу праграмаў да раздыму «МФ» падключаўся касэтны магнітафон. Носьбітам інфармацыі служыла клясычная магнітафонная касэта тыпу МК 60, якая дазваляла захоўваць да 500 Кб інфармацыі. Працягласьць загрузкі праграмаў сярэдняга аб’ёму складала ў сярэднім 2-3 хвіліны.
  • Для працы з НГМД і НЦМД выкарыстоўваліся наступныя штатныя магчымасьці.
  1. КЗП — заводзкая распрацоўка адмыслова для «Байту-01». Кантролер уяўляў сабой падабенства сучаснага Midi Tower-корпусу зь некалькімі НГМД і НЦМД і падключаўся цераз раздым «Сист» адмысловым адаптарам. КЗП дазваляў падлучаць НГМД, НЦМД, паралельны і пасьлядоўны парты, лякальную сетку. Быў прызначаны для працы ў АС CP/M.
  2. Пэрыфэрия ZX Spectrum, якая падключалася цераз «родныя» зьнешнія інтэрфэйсы ZX Spectrum, такія як DISCiPLE, Beta Disk Interface, ZX Interface 1, ZX Interface 2. Пэрыфэрыя пад дадзенымі інтэрфэйсамі працавала альбо з дапамогаю стандартовых камандаў Sinclair BASIC, альбо пад кіраваньнем DOS-падобных сыстэмаў, напрыклад TR-DOS.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сергей Баган. Схемотехника и комплектующие элементы компьютера «Байт»(рас.) Spectrum-совместимые компьютеры «Байт» и «Байт-01» Праверана 30 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]