Баварыя Мюнхэн (баскетбольны клюб)
Выгляд
| Баварыя | ||
| Заснаваны | 1946 | |
|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Мюнхэн, Нямеччына | |
| Арэна | БМВ-Парк Зьмяшчальнасьць: 6700 | |
| Галоўны трэнэр | Гордан Гэрбэрт | |
| Чэмпіянат | Бундэсьліга | |
| Форма | ||
| Клюбныя колеры | ||
|
| ||
| Спасылкі | ||
| https://fcb-basketball.de/en Афіцыйная бачына | ||
«Бава́рыя» (па-нямецку: FC Bayern München Basketball GmbH) — нямецкі баскетбольны клюб зь Мюнхэну, які належыць да аднайменнага футбольнага клюбу. Каманда спаборнічае ў Бундэсьлізе. Таксама клюб бярэ ўдзел у розыгрышы Эўралігі. Баскетбольная сэкцыя «Баварыі» была заснаваная ў 1946 годзе, а першых посьпехаў каманда дасягнула ў 1950-х і 1960-х гадах, але ў наступныя тры дзесяцігодзьдзі адбылося згасаньне каманды. У 2010-я гады адбылося аднаўленьне каманда і з таго часу «Баварыя» ўваходзіць у лік найлепшых камандаў Нямеччыны. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на арэне БМВ-Парк, якая быў адкрытая ў 1972 годзе. Міжнародныя матчы «Баварыі» гуляюцца ў САП-Гардэн, які адчыніў свае дзьверы ў 2024 годзе.
