Перайсьці да зьместу

Бабы (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бабы (Пухавіцкі раён)»)
Бабы, трансьліт. Baby
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Блускі
Часавы пас
Каардынаты 53°26′08″ пн. ш. 28°17′36″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 56 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Бабы на мапе Беларусі ±
Бабы
Бабы
Бабы
Бабы
Бабы
Бабы

Бабы́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.

Паводле перапісу 1917 году — у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі 1917 году створана працоўная школа 1-ай ступені. На пачатак 1930-ый гг. праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Энэргія», працавала кузьня.

З канца чэрвеня 1941 г. акупавана нямецкімі войскамі, вёска была спалена. Пасьля вайны была адноўлена.

  • 1897 год — 36 двароў, 220 жыхароў
  • 1917 год — 57 двароў, 337 жыхароў.У маёнтку Азярычына памешчыка Шэвіча — 1 двор, 147 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 55 жыхароў
  • 2009 год — 56 чалавек[2]
  • Капліца могілкавая (XIX)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі