БМП-3
| БМП-3 | |
|---|---|
| Тып танка: | Баявая машына пяхоты |
| Кампанаваньне: | заднематорная |
| Дэсант, чал.: | 7 |
| Гісторыя: | |
| Час эксплюатацыі: | зь 1987 |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Час стварэньня: | зь 1987 |
| Вытворца: | |
| Памеры: | |
| Маса, т: | 18,7 |
| Даўжыня, мм: | 7140 |
| Даўжыня з гарматай, мм: | 7200 |
| Шырыня, м: | 3300 |
| Вышыня, м: | 2300 |
| Браня: | |
| Тып брані: | алюмінавая катаная разьнесеная са сталёвымі экранамі |
| Лоб корпусу (верх), мм: | 18 |
| Лоб корпусу (сярэдзіна), мм: | 10 |
| Лоб корпусу (ніз), мм: | 10 |
| 60...43/0 | |
| Борт корпусу (ніз), мм: | 43/0 |
| Карма корпусу (верх), мм: | 13/0 |
| Карма корпусу (сярэдзіна), мм: | 13/0 |
| Карма корпусу (ніз), мм: | 13 |
| Дах корпусу, мм: | 15 |
| Дно корпусу, мм: | 10 |
| Лоб вежы, мм: | 16 |
| Карма вежы, мм: | 43 |
| Дах вежы, мм: | 18 |
| Актыўная браня, мм: | «Арэна» і ТШУ-2 |
| Дынамічная браня, мм: | "Кактус" |
| Узбраеньне: | |
| Марка гарматы і калібр: | 100-мм 2А70
30-мм 2А72 |
| Тып гарматы: | 100-мм наразная паўаўтаматычная прылада-пускавая ўстаноўка
30-мм наразная аўтаматычная гармата |
| Боекамплект гарматы: | 22 × 100-мм
8 × СТКР 500 × 30-мм |
| Вэртыкальны нахіл: | ад −6 да +60 |
| Гарызантальны нахіл: | 360 |
| Далёкасьць стральбы, км: | СТКР: да 5,5 км
гармата 2А70 (100 мм): да 6,5 км гармата 2А72: да 4,0 км |
| Прыцэл: | камбінаваны дзённы / пасіўны начны, з лазерным далямерам |
| Кулямёт: | 3 × 7,62-мм ПКТ |
| Іншае ўзбраеньне: | СТКР 9М117 |
| Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
| Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 450 |
| Хуткасьць па шашы, км/г: | 70 |
| Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 10 |
| Запас ходу, км: | 600 |
| Тып падвескі: | тарсійная |
| Удзельны ціск на грунт, кг/см²: | 26,7 |
| Выявы ў Вікісховішчы | |
БМП-3 — савецкая і расейская баявая браніраваная гусенічная машына, прызначаная для транспартаваньня асабовага складу да пярэдняга краю, павышэньня яго мабільнасьці, узброенасьці і абароненасьці на полі бою ва ўмовах прымяненьня ядзернай зброі і сумесных дзеяньняў з танкамі ў баі.
Распрацавана курганскім Спэцыяльным канструктарскім бюро машынабудаваньня[1], вырабляецца на АТ «Курганмашзавод»[2].
Гісторыя стварэньня і вытворчасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распрацоўка БМП-3 («Аб’ект 688М») была пачата ў 1977 годзе. У 1983—1986 гадах былі праведзеныя выпрабаваньні, і ў 1987 годзе яна была прынятая на ўзбраеньне Савецкай арміі[3]. У ходзе дзяржаўных выпрабаваньняў у раёне мыса Опук два прататыпы БМП-3 павінны былі на плаву на дыстанцыі да 1500 м весьці агонь па прыбярэжных мэтах з 30-мм аўтаматычнай гарматы. Мэтай выступаў танк Т-55, у выніку прыцэл і прыборы назіраньня танка былі выведзеныя з строю, 100-мм гармата была прабіта ў 4 месцах, а на верхняй лабавой дэталі зьявіліся заломы з расколінамі[4]. Шырокай публіцы ўпершыню была прадэманстраваная на парадзе 9 траўня 1990 году[5][6].
У канструкцыю БМП-3 было ўкаранёна 111 вынаходзтваў спэцыялістаў Спэцыяльнага канструктарскага бюро машынабудаваньня.
БМП-3 выйграла тэндэр і паступіла на ўзбраеньне арміі ААЭ у колькасьці больш за 600 машын[7]. Гэтыя машыны былі абсталяваны цеплавізарным прыцэлам францускай вытворчасьці — такі ж прыцэл выкарыстоўваецца на асноўным баявым танку арміі ААЭ — «Леклерк-Тропік». Бронемашына таксама закуплялася шэрагам іншых краінаў. Машына паказала пасьля прабегу найвышэйшыя паказчыкі на стрэльбах, шлях у 2000 км БМП-3 прайшла ў адрозьненьне ад брытанскіх і амэрыканскіх машын.
У 1997 годзе КНР набыла ліцэнзію на вытворчасьць баявога аддзяленьня БМП-3, якім пасьля былі ўзброены кітайскія баявыя машыны пяхоты ZBD-04.
Бранявы корпус і вежа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БМП-3 мае алюмініавы бранявы корпус і алюмінавую вежу. Алюмінавая браня абараняе ад куль стралковай зброі і аскепкаў. Паводле Маскоўскага машынабудаўнічага заводу «Знамя», лабавая браня вытрымлівае трапленьні 30-мм снарадаў з дыстанцыі 200 м[8].
Па выніках контртэрарыстычнай апэрацыі ў Сырыі расейскія ваенныя палічылі браню БМП-3 недастатковай і запатрабавалі яе ўзмацніць. У выніку прынятае рашэньне абсталяваць машыны дадатковымі сталёвымі бранявымі экранамі і мэталічнай рашоткай для абароны ад стрэлаў з РПГ. У 2019 годзе рыхтаваўся да падпісаньня кантракт на пастаўку камплектаў дадатковай брані. The National Interest высьветліў, што першая партыя мадэрнізаваных БМП-3М, якая паступіла ў войскі ў 2019 годзе, была пазбаўлена дадатковага бранаваньня і сыстэмаў актыўнай абароны, зрэшты Курганмашзавод паведамляе, што камплекты дадатковага браніраваньня можна ставіць і на страявыя машыны, якія ўжо знаходзяцца ў войсках. Восеньню 2023 году абʼяўлена аб рэзкім паскарэньні выпуску камплектаў дадатковай абароны, якія ўключаюць бронеэкраны і мэталічныя рашоткі, вытворчасьць якіх адносна 2022 году павялічылася ў 30 разоў. Сьцьвярджаецца, што яны мантуюцца на ўсё новыя БМП-3.
Пры ўсталяваных модулях накладной броні з улікам модуляў і дынамічнай абароны маса ўзрастае да 22,7 тонны, што не адбіваецца на надзейнасьці хадавой часткі, але памяншае яе рэсурс. Пры дэсантаваньні частковай абаронай служыць адчыняная ў вэртыкальнае становішча дах над праходам у задняй частцы рухавіка. Паліўныя бакі ў пярэдняй частцы служаць дадатковай абаронай[8].
Узбраеньне і прыборы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На БМП-3 устаноўлена наступнае ўзбраеньне:
- 100-мм гармата / пускавая ўстаноўка 2А70 вагой 400 кг і тэхнічнай хуткастрэльнасьцю 10 стрэлаў у хвіліну, боекамплект 40 стрэлаў (22 у аўтамаце зараджаньня ). СТКР 9К116-3, БК — 8 СТКР (3 у мэханізьме зараджаньня).
- Аўтаматычная 30-мм спараная гармата 2А72, хуткастрэльнасьць 330 стрэлаў у хвіліну, боекамплект — 300 ОФЗ і 200 БТ стрэлаў. Для дасягненьня прымальнай кучнасьці пры аўтаматыцы, заснаванай на аддачы з доўгім ходам ствала, ужытая рухомая муфта, якая злучае ствалы 2А70 і 2А72.
- Кулямёты ПКТ 7,62х54 : 2 курсавых у корпусе, кіруюцца байцамі па баках ад мэханіка-кіроўцы (або пры іх сьпяшаньні — дыстанцыйна і сынхронна мэханікам-кіроўцам) і 1 спараны з гарматамі ў вежы. Пачатковая хуткасьць кулі 855 м/с, боекамплект — 2000 патронаў да кожнага.
- Стабілізатар — 2Э52-2.
Магчымая стральба на плаву. Эфэктыўная далёкасьць стральбы 4 км для 100-мм гарматы, да 3,5—6,0 км — для ПТУР, 2 км — для 30-мм гарматы. Максымальная далёкасьць стральбы снарадам 3УОФ19 і 3УОФ19-1 — 6,5 км .
Куты навядзеньня 2А70 і 2А72 складаюць па ўзвышэньні −6 ° / +60 °, па азімуце 360 °. Стрэляныя гільзы ад гарматы аўтаматычна выкідваюцца. Сыстэма кіраваньня агнём (СКА) мае аўтаматычны і ручны рэжымы і ўводзіць вялікую колькасьць патрэбных для дакладнай стральбы правак, магчымая стральба па нізкалётных і завіслых верталётах з ужываньнем СКА.
Рухомасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дызэльны рухавік УТД-29 мае малую вышыню; для выхаду дэсанта, які разьмяшчаецца ў сярэдняй частцы корпуса, выкарыстоўваецца спэцыяльны праход над рухавіком. БМП-3 плавае з хуткасьцю 10 км/ч, устаноўлены вадамёты ўнутры корпуса. Машына здольная пераадольваць сьценку вышынёй 0,7 м, уздым 30 ° і нахіл 25 °. Нацяжэньне гусеніц кіруецца зь месца мэханіка-кіроўцы.
Транспартабельнасьць: чыгуначным, аўтамабільным, паветраным і марскім транспартам.
Плаваць можа зь мінімальнай падрыхтоўкай, ёсьць функцыя задняга ходу для плаваньня, ёсьць помпа для адпампоўкі вады. Усе 6 апорных каткоў з кожнага борта — з гідраамартызатарамі[9].
На ўзбраеньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Азэрбайджан — 46 БМП-3
Ірак — 90 БМП-3М
Вэнэсуэла — 123 БМП-3
Інданэзія — 54 БМП-3Ф
Кіпр — 43 БМП-3
Кувэйт — 122 БМП-3
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — 250 БМП-3
Расея — 350 БМП-3/-3М
Туркмэністан — 4 БМП-3
Украіна — 40 БМП-3
Служба і баявое прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ужываліся расейскімі ўзброенымі сіламі падчас Першай расейска-чачэнскай вайны. 2 студзеня 1995 году пры мінамётным абстрэле ў Грозным адбыўся выбух склада боепрыпасаў, які амаль цалкам зьнішчыў калёну мотастралковага батальёна 74-й асобнай мотастралковай брыгады на БМП-3, якая стаяла паблізу. З-за недахопу танкаў машыны выкарыстоўваліся замест танкаў у групоўцы Рохліна.
- Выкарыстоўваліся ААЭ пры ўмяшаньні ва ўзброены канфлікт у Емэне[10], у тым ліку, верагодна, перадаваліся войскам Паўднёвага Емэна[11]. Зафіксавана адна страта БМП-3: адна з машын, якія належаць ААЭ, падарвалася на супрацьтанкавай міне, усталяванай хусітамі[12].
- Ужываліся падчас уварваньня Расеi ва Ўкраіну. Па стане на 17 красавіка 2024 году, мінімум 430 расейскіх БМП-3 былі зьнішчаны, пашкоджаны, кінуты або захоплены ўкраінскім бокам, зь іх каля 60 выкарыстоўваюцца УСУ[13][14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Оф. сайт ОАО «СКБМ» Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «Курганмашзавод» Архіўная копія
- ↑ БМП-3: скорость, манёвр, огонь! Архівавана 7 лютага 2026 году.
- ↑ Оф. сайт ОАО «СКБМ» Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «Курганмашзавод» Архіўная копія
- ↑ Бронированная машина пехоты БМП-3 (часть 1) Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «СКБМ» Архіўная копія
- 1 2 Боевая машина пехоты БМП-3. Описание. Технические характеристики. Применяемые агрегаты производства АО ММЗ Знамя Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «СКБМ» Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «СКБМ» Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «Курганмашзавод» Архіўная копія
- ↑ Бронированная машина пехоты БМП-3 (часть 1) Архіўная копія
- ↑ Peter Suciu (2023-03-23) New Footage Shows Ukraine Artillery Attack Destroying Russian 'Armor' (анг.) 19FortyFive Архіўная копія
- ↑ Оф. сайт ОАО «СКБМ» Архіўная копія
