БМВ Ф10
«БМВ Ф10» — 6-е пакаленьне нямецкага самахода «БМВ» 5-й сэрыі, якое было прадстаўлена 23 лістапада 2009 і выпускалася з 2010 па 2017 год.
Варыянт з кузавам унівэрсал (Touring) мае пазначэнне Ф11, а ліфтбэк — «БМВ Ф07». Гэта пакаленьне прыйшло на замену кузавам «БМВ Е60» і «БМВ Е61».
Мадэльны шэраг
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


- 520i (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 184 к.с.;
- 520i/520i xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 245 к.с.;
- 523i (2010) — 3,0 л, L6, 204 к.с.;
- 528i (2010) — 3,0 л, L6, 258 к.с.;
- 530i (2011) — 3.0 л, L6, 272 к.с.;
- 535i/535i xDrive (2010) — 3,0 л, L6 Twin Scroll Turbo, 306 к.с.;
- 550i/550i xDrive (2010) — 4,4 л, V8 Biturbo, 408 к.с.;
- 550i/550i xDrive (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 450 к.с.;
- 518d (2013) — 2,0 л, L4 Turbo, 143 к.с.;
- 518d (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 150 к.с.;
- 520d/520d xDrive (2010) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.;
- 520d (2011) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.;
- 520d/520d xDrive (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 190 к.с.;
- 525d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 204 к.с.;
- 525d/525d xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Biturbo, 218 к.с.;
- 530d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 245 к.с.;
- 530d/530d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Turbo, 258 к.с.;
- 535d (2010) — 3,0 л, L6 Biturbo, 299 к.с.;
- 535d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Biturbo, 313 к.с.;
- M550d xDrive (2012) — 3,0 л, L6 Turbo trzystopnioweі), 381 к.с.;
- M5 (2011) — 4,4 л, V8 Biturbo, 560 к.с.;
- M5 Competition (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 575 к.с.;
- M5 «30 Jahre M5» (2014) — 4,4 л, V8 Biturbo, 600 к.с.;
БМВ АктыўГібрыд 5
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На міжнародным аўтамабільным салоне 2010 года ў Жэневе «Баварскія маторныя заводы» прадставілі канцэптуальны гібрыд BMW Concept 5 Series ActiveHybrid[1]. У канцэпце былі рэалізаваны магчымасці загадзя падладжвацца пад будучы рэжым кіраваньня, выкарыстоўваючы дадзеныя бартавых сыстэмаў і навігатара. На спуску блёк кіраваньня можа заглушыць рухавік і задзейнічаць электраматор для зарадкі акумулятараў, выкарыстоўваючы сыстэму тармажэньня. Канцэптуальны гібрыд у сярэднім на 10 % ашчаднейшы за «БМВ 535і».
Сэрыйная мадэль ActiveHybrid 5 была прадстаўлена ў верасьні 2011 году[2]. Аўтамабіль пабудаваны на базе 535i і мае бэнзінавы трохлітровы радны бі-турба рухавік (306 к.с., 400 Нм) і электраматор (55 к.с., 210 Нм). Агулам магутнасьць сілавой устаноўкі складае 340 к.с., велічыня крутоўнага моманту дасягае 480 Нм. Цяга перадаецца на заднія колы праз васьміступеньчатую каробку перадачаў. Электраматор інтэграваны ў адзіны вузел з аўтаматычнай трансьмісіяй і злучаны з рухавіком асобным счапленьнем. Літ-іённы акумулятар, які складаецца з 96 ячэек, мае ёмістасьць 1,35 кВт·г; разьмешчаны за заднімі сядзеньнямі. На энэргіі батарэяў аўтамабіль можа праехаць каля 4-5 км з хуткасьцю да 35 км/г.
Аб’ём багажнага аддзяленьня з-за акумулятарнай батарэі скараціўся да 375 літраў (на 165 л менш, чым у звычайнага сэдана), а спінка задняй канапы не складваецца і не мае люка для рэчаў вялікай даўжыні.
Тэхнічныя асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У параўнаньні з папярэдняй мадэльлю ў Ф10 унесена мноства ўдасканаленьняў. У прыватнасьці, у пярэдняй падвесцы цяпер прымяняюцца здвоеныя папярочныя рычагі (падобная канструкцыя выкарыстоўваюцца на «БМВ 7-й сэрыі»), задняя падвеска шматрычагавая. Яна была даступна ў некалькіх тыпах кузава: 4-дзьверны сэдан (Ф10; пасля-1921 Packard 192 4-Door 5-Passenger Sedan with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1922 Dort 4-Door Closed Sedanet with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1923 Packard 126 Single Six 4-Door 5-Passenger Sedan with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1924-1926 Morris Oxford Bullnose 4-door saloon with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1927–1928 Morris Oxford Flatnose 4-door saloon with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1929 Hupmobile Series M 4-Door 5-Passenger Sedan with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1930-1931 Durant Model 614 4-door sedan with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1932 Plymouth Model PB 4-door sedan with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1933 Plymouth Model PC 4-door sedan with Taylor Made Auto Trunk attached on the back, 1934 Plymouth De Luxe 4-Door Trunkback Sedan, Morris Twenty-Five Series II 4-door saloon, Morris Twenty-Five Series III 4-door saloon, 1945–1948 Rover 14 P2 4-door "6-light" saloon, 1948-1950 Morris Six MS 4-door saloon, 1951-1953 Morris Six MS 4-door saloon, Morris Isis Series I 4-door saloon, Morris Isis Series II 4-door saloon, 1959-1961 Wolseley 6/99, BMW Neue Klasse 1500 sedan, BMW Neue Klasse 1600 sedan, BMW Neue Klasse 2000 sedan, 1972-1976 BMW E12 4-door sedan, 1977-1980 BMW E12 4-door sedan, 1981-1984 BMW E28 4-door sedan, 1985-1988 BMW E28 4-door sedan, 1989-1992 BMW E34 4-door sedan, 1992-1994 BMW E34 4-door sedan, 1994-1995 BMW E34 4-door sedan, 1995-2000 BMW E39 4-door sedan, 2000-2003 BMW E39 4-door sedan, 2003-2007 BMW E60 4-door sedan, і 2007-2010 BMW E60 4-door sedan), 5-дзьверны ўнівэрсал (Ф11, які прадаецца як «Турынг»), 5-дзьверны фастбэк (Ф07, які прадаецца як «Гран Турызма») і 4-дзьверны сэдан з доўгай колавай базай (Ф18, прадаецца толькі ў Кітаі і на Блізкім Усходзе). Гэта пакаленьне вядома сваім элегантным і спартовым дызайнам, з акцэнтам на задавальненьне ад кіраваньня і тэхналягічныя інавацыі.
Станам на сярэдзіну 2012 году гэтая мадэль у СНД прапанавалася з 8 варыянтамі рухавікоў. Бэнзінавыя рухавікі ўключалі ў сябе 4,4-літровы V8 твін-турба рухавік «Н63», 3-х літровы турбіраваны рухавік «Н55», і два варыянты 2-х літровых рухавікоў «Н20» рознай магутнасьці. Усе бэнзінавыя рухавікі мелі непасрэдны ўпырск паліва.
Дызэльныя рухавікі прапаноўвалі ў 4-х разнавіднасьцях — два 3-х літровых радных 6-цыліндравых рухавікі «Н57» рознай магутнасьці і 2-літровы радны 4-цыліндравы рухавік «Н47» у дзьвюх мадыфікацыях. Каробкі перадачаў прапаноўвалі ў 2-х варыянтах — 6-ступеньчатая мэханічная каробка альбо 8-ступеньчатая аўтаматычная ZF 8HP.
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Экстэр’ер машыны быў распрацаваны Яцэкам Фроліхам. Аўтамабіль выкананы ў новым карпаратыўным стылі «БМВ» — цяпер «пяцёрка» нагадвае сваім дызайнам «БМВ 7-й сэрыі» ў кузаве «Ф01/02» або рэстайлінгавую «БМВ 3-й сэрыі». Зьнеше аўтамабіль стаў больш традыцыйна падобны да аўтамабіляў «БМВ» у параўнаньні з «БМВ Е60». Таксама ў параўнаньні з папярэднім пакаленьнем кузаў Ф10 павялічыўся на 58 мм у даўжыню і на 14 мм у шырыню (што нядзіўна, улічваючы, што аўтамабіль пабудаваны на платформе «БМВ 7» сэрыі Ф01), але пры гэтым стаў на 18 мм ніжэйшым.
Бяспека
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2010 годзе:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The new BMW Concept 5 Series ActiveHybrid // press.bmwgroup.com (анг.)
- ^ Intelligence breeds efficiency:The BMW ActiveHybrid 5. // press.bmwgroup.com (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт BMW
- Używane BMW serii 5 F10. Zalety, wady i typowe usterki // motofakty.pl (пол.)
- Парень со странностями. Знакомимся с гибридной «пятеркой» BMW // motor.ru (рас.)