А-ліга чэмпіянату Летувы па футболе 2017 году
А-ліга 2017 году — 28-ы розыгрыш А-лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Летувы, які праходзіў з 3 сакавіка па 19 лістапада 2017 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стала «Судува».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел восем клюбаў — дакладна тыя ж, што ў папярэднім сэзоне. У А-лігу мусіў павысіцца «Шылас», замяніўшы «Каўна Жальгірыс», аднак у лютым 2017 году Летувіская футбольная фэдэрацыя пачала разбіральніцтва супраць «Шыласа» з-за яго меркаванага ўдзелу ў дамоўных матчах, пасьля чаго клюб зьняўся з А-лігі і адправіўся ў Другую лігу. 24 лютага фэдэрацыя абвясьціла, што «Каўна Жальгірыс» выступіць у А-лізе замест «Шыласа».
Перад пачаткам сэзону «Ліетава» зьмяніла назву на «Янаву».
Рэгулярны сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Судува Мар’ямпаль | 28 | 17 | 8 | 3 | 65 | 28 | +37 | 59 | Чэмпіёнскі раўнд |
| 2 | Жальгірыс Вільня | 28 | 17 | 7 | 4 | 51 | 22 | +29 | 58 | |
| 3 | Трокі | 28 | 15 | 9 | 4 | 45 | 22 | +23 | 54 | |
| 4 | Атлянтас Клайпеда | 28 | 8 | 9 | 11 | 33 | 33 | 0 | 33 | |
| 5 | Утэніс | 28 | 8 | 8 | 12 | 24 | 41 | −17 | 32 | |
| 6 | Янава | 28 | 8 | 7 | 13 | 29 | 45 | −16 | 31 | |
| 7 | Стумбрас | 28 | 4 | 10 | 14 | 23 | 42 | −19 | 22 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы і пераходныя матчы[a] |
| 8 | Каўна Жальгірыс | 28 | 3 | 6 | 19 | 19 | 56 | −37 | 15 | Паніжэньне скасаванае[b] |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Лік перамог.
Заўвагі:
- ^ «Стумбрас» кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Летувы.
- ^ «Каўна Жальгірыс» мусіў панізіцца ў Першую лігу, аднак захаваў месца замест «Утэніса», які зьняўся з А-лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіёнскі раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Судува Мар’ямпаль | 33 | 21 | 8 | 4 | 73 | 31 | +42 | 71 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Жальгірыс Вільня | 33 | 20 | 7 | 6 | 62 | 31 | +31 | 67 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Трокі | 33 | 18 | 10 | 5 | 53 | 27 | +26 | 64 | Папярэдні раўнд Лігі Эўропы |
| 4 | Янава | 33 | 10 | 8 | 15 | 40 | 53 | −13 | 38 | |
| 5 | Атлянтас Клайпеда | 33 | 8 | 12 | 13 | 39 | 43 | −4 | 36 | |
| 6 | Утэніс | 33 | 8 | 9 | 16 | 30 | 56 | −26 | 33 | Паніжэньне ў Першую лігу[a] |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Лік перамог.
Заўвагі:
- ^ «Утэніс» не падаў заяўку на ўдзел у А-лізе ў сэзоне 2018 году і адправіўся ў Першую лігу.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Стумбрасам», які заняў сёмае месца ў А-лізе, і «Бангай», якая заняла другое месца ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Стумбрас», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 28 кастрычніка 2017 18:00 |
Банга Горжды | 1:2 | Стумбрас | Горжды, Горжды Гледачоў: 600 Судзьдзя: Эдмундас Гайгалас |
|---|---|---|---|---|
| Крушнаўскас, 16’ (пэн.) | Справаздача | Арманавічус, 4’ Алмэйда, 67’ | ||
Матч у адказ
| 4 лістапада 2017 13:00 |
Стумбрас | 3:0 | Банга Горжды | Стадыён НФА, Коўна Гледачоў: 200 Судзьдзя: Робэртас Валіконіс |
|---|---|---|---|---|
| Вілела, 39’, 73’ Бараўскас, 50’ |
Справаздача | |||