Аўтазаводзец (баскетбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аўтазаводзец-Джэнці»)

«Аўтазаводзец», Аўтазаводзец-Джэнці — беларускі баскетбольны клюб зь Менску. Стала першым пераможцам Кубку Беларусі па баскетболе ў 1997 годзе. Працуе на базе СДЮСШ г. Менску.

У 1997 і 1999 — уладальнік Кубку Беларусі. За каманду выступалі Мікалай Бузьлякоў (пасьля трэнэр «Гомель-Сож») і Яўген Пустагвар (бацька гульца нацыянальнай зборнай Аляксандра Пустагвара). Трэнэраваў «Аўтазаводзец» Андрэй Сныцін, бацька Кацярын Сныцінай[1].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

  • Бронзавы прызэр (4) 1994, 1995, 1996, 1999

Кубак Беларусі па баскетболе

  • Пераможца (2) — 1997, 1999.
  • Чацьвёртае месца (2) — 1998, 2000.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]