Аўсішча (рака)
Аўсішча | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Захароўка |
Вусьце | Ігуменка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 7,5 км |
Аўсішча — малая рэчка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Ігуменкі. Даўжыня ракі — 7,5 км.
У другой палове XIX стагоддзя выток ракі знаходзіўся сярод лясістых балот на поўнач ад зьніклага цяпер засьценка Верасоўка (у 960 мэтрах на паўночны ўсход ад сучаснай вёскі Захароўка). Каля кілямэтру рака цячэ ў заходнім кірунку, пасьля, перасякаючы дарогу Захараўка—Вайнілава, паварочвае на паўднёва-захад, затым працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку на поўдзень ад засьценку Аўсішча і вёскі Астравы. Паварочваючы на поўдзень, перасякае аўтадарогу M — 4 Мінск-Магілёў і пасьля упадае ў Ігуменку паўднёва-захад ад Хвойнікаў[1]. У XIX стагодзьдзі рака працякала пасярод дзікай, лясістай мясцовасьці. У цяперашні час яе рэчышча цалкам каналізаванае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ігуменка — рака майго жыцця, cherven.by