Перайсьці да зьместу

Аўстрыйская народная бібліятэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстрыйская народная бібліятэка
па-нямецку: Österreichische Nationalbibliothek
Краіна
МесцазнаходжаньнеВена
Адрэса Heldenplatz
Заснаваная 1368
Архітэктар Ёган Бэрнгард Фішэр фон Эрлях[d]
Афіцыйны сайт

Аўстрыйская народная бібліятэка[1] (па-нямецку: Österreichische Nationalbibliothek) — найбуйнейшая бібліятэка ў Аўстрыі. Разьмешчана ў дварэ Гофбург, Вена.

Аўстрыйская народная бібліятэка бярэ свой пачатак зь сярэднявечнай царскай бібліятэкі. Князь Альбрэхт III (1349—1395) пачаў зьбіраць кнігі, а таксама арганізаваў пераклады шматлікіх твораў з лацінскай мовы на нямецкую. Усё гэта ён захоўваў у капліцы Гофбурга. Цар Фрыдрых III (1415—1493) дапоўніў калекцыю, папрывозячы ў сталіцу некаторыя каштоўныя кнігі. Пасьля яго вялікі ўклад у развіцьцё бібліятэкі зрабіў цар Максіміліян I (1459—1519), які стаў уладальнікам пасагу, у ліку якога былі кнігі з Бургундыі, якія ён перавёз у Гофбург. Другая жонка цара Б’янка Марыя Сфорца ў якасьці пасагу прывезла кнігі зь Італіі.

Пасьля сьмерці Максіміліяна кнігі захоўваліся ў Інсбруку. Тым часам бібліятэка папоўнілася навуковымі працамі аўстрыйскіх вучоных, глёбусамі, картамі і атлясамі, а фонды значна павялічаны, дзякуючы ахвяраваньням з асабістых калекцый багатых грамадзян. Да 1575 года калекцыя ўжо налічвала 9 тыс. экзэмпляраў, і для дагляданьня за ёй быў наняты першы бібліятэкар.

З 1624 года па распараджэньні Фэрдынанда II дзяржаўны скарб стаў рэгулярна вылучаць сродкі на пашырэньне бібліятэкі.

Інтэр’еры бібліятэкі

У 1722 годзе Карл VI загадаў пабудаваць асобны будынак у Гофбургу для бібліятэкі. Калекцыя працягвала пашырацца — прынц Яўгеній Савойскі арганізаваў збор сродкаў, дзякуючы якім атрымалася набыць каля 15 тыс. тамоў у Францыі і Італіі. У гэта ж час была арганізавана картатэка.

Пасьля абвяшчэньня Аўстрыйскай Рэспублікі ў 1920 годзе, бібліятэка была пераназвана ў Аўстрыйскую народную бібліятэку.

Аўстрыйская народная бібліятэка разьмяшчаецца ў памяшканьнях двару Гофбург, былой сядзібе царскай сям’і Габсбургаў. Тут захоўваюцца экзэмпляры ўсіх аўстрыйскіх выданьняў, працы аўстрыйскіх аўтараў, выдадзеных за мяжой, а таксама творы пра Аўстрыю. У калекцыях захоўваецца больш 7,5 млн экзэмпляраў кніг, 180 тыс. папірусаў, найстаражытнейшы з якіх датаваны XV-м стагоддзем да нашай эры. Акрамя таго, тут знаходзяцца рукапісы, старадаўнія і рэдкія кнігі (напрыклад, Венскі Генезіс 6-га стагоддзя), карты, глобусы, карціны, фатаграфіі, аўтографы, плякаты, партытуры вядомых кампазітараў, такіх як Брукнер і Штраус.

Таксама бібліятэка вядомая тым, што тут захоўваецца каля 8 тыс. інкунабул.

  • Gabriele Mauthe et Christian Gastgeber, Die Direktion der Hofbibliothek zur Jahrhundertwende. Josef Ritter von Karabacek, Direktor der k.k. Hofbibliothek in Wien (1899—1917), catalogue de l’exposition de Papyrusmuseum, Böhlau, Vienne, 1999, 120 p. ISBN 3-01-000022-7
  • Murray G. Hall et Christina Köstner, «… allerlei für die Nationalbibliothek zu ergattern …»: Eine österreichische Institution in der NS-Zeit, Böhlau, Vienne, 2006, 617 p. ISBN 3-205-77504-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстрыйская народная бібліятэкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў