Аўгусту Пэстана (па-партугальску: Augusto Pestana; 22 траўня 1868 году — 29 траўня 1934 году) — бразыльскі інжынэр і палітык. Не зважаючы, што ён нарадзіўся ў Рыю-дэ-Жанэйру, у канцы 1880-х гадоў Пэстана пераехаў у самы паўднёвы штат БразылііРыю-Грандзі-ду-Сул. Тут быў прызначаны кіраўніком дзяржаўных воднага забесьпячэньня ў 1897 годзе і тэлеграфіі ў 1898 годзе[1]. Таксама працаваў спэцыялістам у галіне чыгуначнай тэхнікі і дзяржаўнага кіраваньня, а таксама быў адным зь лідэраў Рэспубліканскай партыі Рыю-Грандзі-ду-Сул. Пэўны час быў мэрам гораду Іжуі, а потым абіраўся ў Нацыянальны кангрэс.