Аясэ Ўэда
| Аясэ Ўэда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 жніўня 1998 (28 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ліль | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2022 | Касіма Антлерз[d] | 86 (38) |
| 2022—2023 | Сэркль Бруге | 40 (22) |
| 2023—2026 | Фэеноорд | 82 (40) |
| 2026— | Ліль | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2017 | Японія (да 20)[d] | 3 (2) |
| 2017—2021 | Японія (да 23)[d] | 17 (6) |
| 2019— | Японія | 43 (18) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Аясэ Ўэда (па-японску: 上田 綺世; нар. 28 жніўня 1998 году) — японскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Ліль» і нацыянальнай зборнай Японіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэбютаваў у складзе клюбу «Касіма Антлерз» у ліпені 2019 году. Ужо хутка ён ня толькі замацаваўся ў складзе каманды, але і стаў адным з самых важных гульцоў каманды. 1 ліпеня 2022 году Ўэда падпісаў чатырохгадовы кантракт з бэльгійскім клюбам «Сэркль», разьлічаны да чэрвеня 2026 году[1][2]. Дэбютаваў у Эўропе ў матчы чэмпіянату Бэльгіі супраць «Вэстэрлё». 3 жніўня 2023 году японец склаў пяцігадовы кантракт з чэмпіёнам Нідэрляндаў клюбам «Фэеноорд», які заплаціў за пераход 8 мільёнаў эўра. Футбаліст атрымаў дзявяты нумар[3]. Уэда дэбютаваў за новы клюб у матчы чэмпіянату супраць «Фартуны», а свой першы гол правёў 3 верасьня ў пераможным зь лікам 5:1 матчы супраць «Утрэхту». У дэбютным сэзоне яго часьцей выкарыстоўвалі як джокера. 6 сьнежня 2025 году аформіў покер у пераможным зь лікам 6:1 матчы супраць «Зволе», давёўшы лік сваіх галоў да 18-ці у 15-ці матчах, зрабіўшы найлепшую сэрыю ў Эрэдывізіі[4]. 31 жніўня 2026 году футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з францускім клюбам «Ліль»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў выкліканы ў склад зборнай Японіі яшчэ ў 2019 годзе, калі быў улучаны ў заяўку каманды на Кубак Амэрыкі, куды была запрошаная японская каманды. 17 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у матчы супраць зборнай Чылі, выйшаўшы ў стартавым складзе[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2024
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 上田選手のサークル・ブルージュKSV完全移籍合意. Kashima Antlers. Архіўная копія ад 01.07.2022 г.
- ↑ Princiepsakkoord: Ayase Ueda naar Cercle Brugge. Cercle Brugge. Архіўная копія ад 20.09.2022 г.
- ↑ Feyenoord haalt Japanse smaakmaker Ueda binnen
- ↑ Feyenoord heeft zaterdag mede door vier goals van Ayase Ueda met grote cijfers gewonnen van PEC Zwolle. De Rotterdammers wonnen het Eredivisie-duel met 6-1 in De Kuip. nu.nl (06.12.2025).
- ↑ Joueur star de la sélection japonaise, le buteur Ayase Ueda est Lillois !. Lille OSC (31.08.2026).
- ↑ Japan v Chile game report. CONMEBOL (17.06.2019).